Зьміцер Палітыка

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі

Зьмі́цер Анто́навіч Паліты́ка (15 траўня 1915 — 18 красавіка 1965) — беларускі пэдагог. Кандыдат філялягічных навук, дацэнт.

Біяграфія[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Нарадзіўся ў вёсцы Гарывец Чашніцкага раёну Віцебскай вобласьці ў сялянскай сям’і. Вучыўся ў Менскім і Лепельскім пэдагагічных тэхнікумах (19301932). Настаўнічаў у пачатковай школе ў вёсцы Копцевічы. У 1935 годзе скончыў літаратурны факультэт Магілёўскага пэдінстытуту. Працаваў у літаратурным кабінэце гэтага інстытуту, у Полацкай пэдвучэльні. Служыў у Чырвонай Арміі (19361937). Выкладаў расейскую літаратуру ў Магілёўскай пэдвучэльні (19371941), у пэдінстытуце (19441945), быў на пэдагагічнай рабоце ў Башкірскай АССР (19411944). У 1950 годзе скончыў Акадэмію грамадзкіх навук пры ЦК КПСС. З 1950 году загадваў катэдрай расейскай і беларускай мовы і літаратуры Рэспубліканскай партыйнай школы пры ЦК КПБ.