Зборная Эстоніі па футболе

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі
Эстонія
Фэдэрацыя Эстонская футбольная асацыяцыя
Канфэдэрацыя УЭФА
Трэнэр Мартын Рэйм
Капітан Рагнар Клаван
Найбольш гульняў Мартын Рэйм (157)
Найлепшы бамбардзір Андрэс Опэр (38)
Першая гульня
Сьцяг Фінляндыі Фінляндыя 6:0 Эстонія Сьцяг Эстоніі
(Хэльсынкі, Фінляндыя; 17 кастрычніка 1920)
Самая буйная перамога
Сьцяг Эстоніі Эстонія 6:0 Летува Сьцяг Летувы
(Талін, Эстонія; 26 ліпеня 1928)
Самая буйная параза
Сьцяг Фінляндыі Фінляндыя 10:2 Эстонія Сьцяг Эстоніі
(Хэльсынкі, Фінляндыя; 11 жніўня 1922)
Асноўная форма
Рэзэрвовая форма

Нацыянальная каманда Эстоніі па футболе — нацыянальная зборная Эстоніі, якая рэпрэзэнтуе краіну на міжнародных футбольных спаборніцтвах. Удзельнікаў зборнай вызначае галоўны трэнэр Эстонскай футбольнай асацыяцыі (EJL). Хатнія матчы зборнай праводзяцца ў Таліне на стадыёне «А. Ле Кок Арэна».

Першы матч зборная Эстоніі правяла ў 1920 супраць зборнай Фінляндыі, атрымаўшы ў Хэльсынках паразу 6:0. Аднойчы Эстонія брала ўдзел у Алімпійскіх гульнях — улетку 1924 року; у чэмпіянатах сьвету або Эўропы ня ўдзельнічала ні разу.

Першы пасьля вялікага перапынку, выкліканага акупацыяй Эстоніі Саветамі, міжнародны матч адноўленая зборная правяла 3 чэрвеня 1992 року ў Таліне супраць Славеніі, ён завяршыўся нічыйным лікам 1:1.

Найбольшую колькасьць выступаў за зборную Эстоніі мае Мартын Рэйм (157), па гэтым паказьніку ён трымаў эўрапейскі рэкорд да лістападу 2009 року. Найбольш пасьпяховы бамбардзір — Андрэс Опэр (38 мячоў).

Вонкавыя спасылкі[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Зборная Эстоніі па футболесховішча мультымэдыйных матэрыялаў