Забава на сьмерць

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі
Забава на сьмерць
па-ангельску: Death Game
Жанр гомасэксуалізм у кіно[d] і фільм жахаў[d]
Рэжысэр Леры Шпігель, Пітэр Трэйнар
Сцэнарыст Джо Геймс
Прадусар Леры Шпігель, Пітэр Трэйнар
У ролях Колін Кэмп
Сэймур Кэсэль і інш.
Кампазытар Джымі Гаскель
Апэратар Дэвід Ворт
Мантаж Дэвід Ворт
Вытворчасьць Мэтра Гольдвін Мэр
Дата выхаду 13 красавіка 1977 (47 гадоў таму)[1]
Працягласьць 91 хвілін
Краіна Сьцяг ЗШАЗША
Мова ангельская
Бюджэт 150 000 даляраў ЗША[2][3]
Старонка на IMDb

Забава на сьмерць (па-ангельску: Death Game), або Спакусьніцы (па-ангельску: The Seducers) — карціна была зьнятая ў 1977 годзе ў ЗША. Пітэр Эс. Трэйнар галоўны начальнік здымак карціны. У ёй здымаліся Сондра Лёк, Колін Кэмп і Сэймур Кэсэль. "Забава на сьмерць" паказвае праўдзівыя падзеі, якія адбыліся з Джорджам Мэнінгам. Ён быў зацным панам і купцом у затоцы Сан-Францыска, мужам і бацькам, які запрасіў пару маладых жанчын у свой дом. Яны хаваліся ад вячэрнія буры і навальніцы. Дзьве жанчыны спакусілі Джорджа Мэнінга і паланілі, а затым катавалі яго ў яго ўласным доме.

Трэйнар (колішні прадавец будынкаў) пачаў займацца вытворчасьцю карцінаў ў пачатку 1970-ых гадоў. Ён знайшоў грошы для карціны ў мясцовых насельнікаў. Карціна "Забава на сьмерць" была пачынам Трэйнара-вытворца дзіва. Карціна здымалася з большага ў адным вялікім доме ў Лос-Анджэлесе. Грошай было для здыманьня невялікая колькасьць, а час здымкаў — пару тыдняў 1974 году. Карціна была выпушчаная для прагляду наступным летам. Вытворчасьць карціны была запаволеная з-за грызьні паміж "маладым" начальнікам здымкаў Трэйнарам і дружынаю работнікаў, а яшчэ здымкі прыпыніліся з-за сьледзтва падатковае службы ЗША. Выпуск для паказу ў тэатрах ЗША быў зацягнуты на два гады.

Прыймо крытыкамі карціны "Забава на сьмерць" была зьмяшаная паміж гледачамі і часопісамі. Адны бачылі змову і насільле, другія бачылі нізкую спробу "выкарыстаньня" старых і "правераных" спосабаў продажу карціны. "Забава на сьмерць" зарабіла мала грошай і акупіла сабе толькі пасьля тэатральнага прагляду, але знайшла свае месца ў "дамашнім відэа". Пасьля ў 1980-ыя гады пасьля зьяўленьня відэакасэт і відэамагнітафонаў "Забава на сьмерць" мела добрыя прагляды, але тыя прагляды не былі законнымі, бо яе глядзелі бясплатна без выплат аўтарскіх грошай. Карціна была перазьнятая некалькі разоў, у 2015 годзе "Тук-тук", дзе зьняўся Кіяну Рыўз, Гана дэ Армас і Лярэнца Іца, а пан здымкаў быў Элі Рот. Трэйнар, Лёк і Кэмп удзельнічалі ў здымках гэтай карціны.

Зьмест[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Дзея апісвае падзеі выхаднога дня 1975 году, а словы ўводзін расказваюць, што карціна апісвае сапраўдныя падзеі. Карціна пачынаецца з дому Джорджа Мэнінга (Сэймур Кэсэль), зацнага пана з ваколіц затокі Сан-Францыска. Ён адзін дома ў дзень сваіх народзінаў. Джорджу спаўняецца 40 гадоў. Яго адносіны зь сям’ёю і жонкаю цяжкія. На вуліцы бура і навальніца. Вечар. У дзьверы стукаюць. Дж. Мэнінг адамкнуў дзьверы і ўбачыў дзьве маладыя жанчыны. Яны прадставіліся Джэксан (Сондра Лёк) і Дона (Колін Кэмп). Яны просяць у яго сказаць, як ім даехаць на вячоркі ў сяброў. Жанчыны кажуць, што ў іх зламалася машына і ім трэба высахнуць, бо яны змоклі. Дж. Мэнінг іх пусьціў у дом, каб яны высахнулі і пазванілі знаёмаму, які забярэ жанчын.

Пасьля гутаркі ўтрох Джэксан знайшла ванную і лазьню ў доме. Дона была зь ёю. Яны пачалі купацца ў ваньне. Нечакана ў ванную зайшоў Джордж і ўбачыў жанчын голымі ў ваньне. Жанаты мужчына быў спакушаны жанчынамі і ён кахаўся зь дзьвюмя незнаёмымі жанчынамі. Наступнаю раніцаю Джордж праснуўся і знайшоў сваіх гасьцей на кухні, дзе яны гатавалі сьняданьне. Джордж думаў, што жанчыны пайшлі ноччу з дому. Ён спытаў жанчын пра тое, што яны яшчэ робяць тут у яго доме.

Імгненна становіцца ясна, што жанчыны нават і ня думаюць выходзіць з дому. Яны становяцца злымі, крыклівымі, прыніжаюць Джорджа, бо ходзяць па доме, адзяваюць адзеньне жонкі і ламаюць уласнасьць у доме. Джордж быў расшчараваны паводзінамі жанчын і пагражае званком у "адпаведныя службы". Ён змоўкнуў, калі Джэксан заявіла, што яна і Дона непаўналетнія і яму пагражае абвінавачваньне ў разбэшчаньні і гвалце дзяцей, доўгае астрожнае жыцьцё, распад сям’і і канец яго работы. Пасьля прыйшоў да Джорджа госьць і Джордж спрабаваў зьвязацца зь дзяржорганамі, але неўзабаве Джэксан згадзілася выйсьці з дому, а Джордж іх адвязе на машыне.

Джордж на машыне падкінуў жанчын на другую старану масту "Залатыя вароты" і вяртаецца назад да дому. Ён задаволены, бо жанчынаў няма і ўсё будзе добра. Аднак спакой для Джорджа быў нядоўгім. Джэксан і Дона вярнуліся. Яны ўлезьлі ў дом, паланілі Джорджа і прывязалі да ложка. Ён стаў прадметам для цялеснага і душэўнага насільля, а там часам жанчыны б’юць і ламаюць што хочуць у яго доме. Паводзіны жанчын сталі вельмі злымі і незаконнымі. Затым Джордж крычыць вознаму тавараў, каб ён дапамог. Жанчыны прыводзяць няшчаснага вознага ў гасьцёўню і б’юць яго калом, кідаюць яго ў скрыню з рыбаю. Джордж некалькі разоў спрабуе ўцячы, але няўдала. Джордж спрабуе гаварыць з жанчынамі. Джэксан заяўляе яму, што яе дурныя паводзіны гэта спадак ад бацькі, які "трахаў" яе. Жанчыны пачынаюць злобна-насьмешлівы "суд", каб даказаць віну Джорджа і вынесьці кару за галаслоўныя абвінавачваньні за ўчорашнія плоцевыя злачынствы.

Поўнач. Джэксан у "судзе" выступае судзьдзёю і сьведкам, абвяшчае прыгавор і кару — сьмерць. А шостае гадзіне жанчыны мяняюцца месцамі. Дона дзержыць душэўна зламанага Джорджа, а Джэксан хоча справіць прыгавор і бярэ для гэтага вялікі нож. Яна шкадуе жыцьцё Джорджа і пад канец пара не забівае мужчыну. Жанчыны злобна сьмяюцца над ім.

Карціна пад канец паказвае дзьве жанчыны. Яны шчасьлівыя і бродзяць па дарозе. Карціну раптам закрывае грузавая машына, якая едзе ў іх старану і зьбівае жанчын лабавым ударам.

Выраб[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Дружына[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Забава на сьмерць была зьнятая малым прадпрыемствам "Першая амэрыканская карціна" і была першаю зьнятаю карцінаю Пітэрам Эс Трэйнарам. Ён быў прадаўцом дамоў і колішнім страхаўшчыком, які пайшоў на рынак кінавытворчасьці. У 1972 годзе Трэйнар заснаваў прадпрыемства "Сотня стужка" і знайшоў таварыша Марк Лестэр, каб зь ім заснаваць новае прадпрыемства "Лестэр-Трэйнар стужка"[4].

Грошы для здымкаў "Забавы на сьмерць" і дзьве ранейшыя карціны "Жалезная арэна" і "Машына прыпыніла жанчын"былі ўзятыя з асабістых грошай Трэйнара (ад даходаў з продажу нерухомасьцяў) і каліфарнійскіх лекараў. "Забава на сьмерць" была адна зь некалькіх карцінаў, такіх як мастацкія карціны "Богард", "Страшныя дрыжыкі", "Злое места"[5].

Трэйнар таксама рабіў вытворцам "Забавы на сьмерць" разам з мужчынам па імю Леры Шпігель[6][7].

Першы чарнавік для дзіва "Забава на сьмерць" быў напісаны чалавекам Джо Геймс пры ўдзеле Клінта Іствуда[2][8][9].

Трэйнар выбраў чарнавік і назву дзіва "Выхадныя спадара Мэнінга" ад Геймса, а потым яго перапісалі Энтані Овэрман і Майкаль Рональд[2]. Сондра Лёк была адабраная для дзіва з-за яе даручэнца, які сказаў ёй аб вобразе "дурное дзеўкі", вобраз які яна ніколі ня грала[10]. "Забава на сьмерць" была адна зь першых значных здымкаў для Колін Кэмп, бо яна часьцей здымалася ў дробных тэлекампаніях[11][12][13].

Дзяяч Эл Лятэры з пачатку павінен быў граць вобраз Джорджа Мэнінга, а ўжо потым той вобраз дастаўся асобе Сэймур Кэсэл. Комік Марты Ален павінен быў граць вобраз прадаўца тавараў[8][14].

Дэвід Ворт рабіў у карціне здымшчыкам і злучаў ранейшыя зьнятыя карціны. Джэк Фіск быў адказным за пастаноўшчыка мэблі, а яго жонка Сысі Спэйсэк рабіла адказнаю за адзеньне для дзеячоў карціны[15][16]. Малады Біл Пэкстан таксама рабіў пастаноўшчыкам нутра месца здымкаў карціны "Забава на сьмерць"[17]

Музыку склаў для карціны чалавек Джымі Гаскель і стварыў уласныя два творы:

  • "Добрыо стары дзед"[a], са словамі ад Айрыс Рэйнэр Дарт і выкананая чалавекам Рон Гіклін Сынгер
  • "Мы дома"[b], са словамі ад Гай Гемрык і выкананая чалавекам Мэксайн Вэльдан[6].

Здымкі і злука[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Вальныя расходы "Забавы на сьмерць" былі каля 150 000 даляраў, калі верыць Ворту[2][3]. Здымкі пачаліся ў 1974 годзе і мела такія рабочыя назвы "Выхадныя спадара Мэнінга"[2][18] , "Сьвяты спадара Мэнінга"[19], "Выхадныя страху"[8][11][14] і "Марныя гадзіны"[5][20][21]. Самыя важныя здымкі пачалі паміж 13[2][3] і 15[4] днямі. Трэйнар выбраў вялікі дом у Лос-Анджэлесе ў садзе "Гэнкак" для галоўнага месца здымкаў. Дом быў зьняты на час здымкаў за 1 000 даляраў[19]. І Лёк і Ворт апісалі здымкі карціны як шумныя. Лёк назваў першы чарнавік карціны "беспакойным", а не "насільным", але Трэйнар спрабаваў уставіць у карціну трохі сьмешных дзеяў[2]. Лёк пачаў указываць на недахопы пастаноўшчыка карціны, бо ён "ня меў мыслі, якія меў і трэ' меці". Ён апісваў яго пастаноўку, як гаварэньне дзеячам жанчынам, што ім трэба "штосьці зламаць, або што-небудзь зьесьці"[10][22]. Гэта прывяло да таго, што Кэсэл і Лёк пачалі самі рабіць свае дзіва, бо Кэмп была надта нявопытнаю[2][10]. Напруга ў адносінах паміж Кэсэлам і Трэйнарам была пастаяннаю. Пад канец Кэсэл кінуў здымкі. Напрыклад, пасьля аднае дзеі, дзе былі дзьве жанчыны і яны кідаюць вялікі кус ежы на вобраз Мэнінга (Кэсэл яго граў). Кэсэл быў такі злы на Трэйнара і ледзь не пабіў яго[2]. Кэсэл адмовіўся агучыць свой вобраз і Ворт быў вымушаны агучваць Джорджа Мэнінга пасьля здымкаў[2][10][22].

Пасьля першага начальніка здымкаў, якога выгналі, Ворт быў узяты як замена колішняга начальніка здымкаў. Самі здымкі былі беспарадачныя. Ворт стаў начальнікам здымкаў, калі ўжо былі ўзятыя ў дружыну дзеячоў два чалавека Лёк і Кэсэл. Ян абедзьве спрабавалі ўзяць узнагароды Акадэміі за ранейшыя работы[2] Ворт зьняў большасьць дзеяў з добрым аб’ектывам[23] і карыстаўся 35-ці мм ручную кінакамэру[2][24]. З-за абмежаваных грашовых сродкаў і шчыльнага раскладу Ворт выдумаў спосаб здымкаў ручною і пераноснаю кінакамэраю. Пад час здымкаў чалавек сядзеў каля дзеяча на стуле, бо гэта вызваляла ад пастаяннага перасоўваньня кінакамэры з трыногаю. Ворт таксама здымаў Лёк вельмі падрабязна, бо яна мела прывабны стан[2][24]. Галоўная дзяячка апісала добрыя здымкі Ворта ў карціне "Забава на сьмерць"[2][23][25]. У астатнія дні здымкаў Лёк мела хваробу вока і каб схаваць яе недахоп яе твар добра мазалі[10].

"Забава на сьмерць" павінная была быць гатовая ў пачатку лета 1975 году[5]. Аднак карціна не была зьнятая і была рэчавым доказам пад час сьледзтва КАМ над Трэйнарам[4][26]. Празь некалькі месяцаў Трэйнар здабыў дапамогу ад "Мэтра гольдвін мэр" для заканчэньня карціны "Забава на сьмерць". Яму далі 100 000 даляраў. Работа над зьнятымі стужкамі цягнулася тры тыдні, дзе Трэйнар і Ворт рабілі 15 гадзінаў у дзень і сем дзён у тыдзень[4].

Выпуск[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

"Забава на сьмерць" першы раз выйшла на паказ у ЗША ў Калёніі 13 красавіка 1977 году[1]. З-за дапамогі "Мэтра гольдвін мэр" карціна "Забава на сьмерць" была добрая для прагляду[5]. Часопісы "Выбар" і "Кіёск" напісалі, што карціна мела невялікі час для прагляду з траўня да кастрычніка 1977 і "бедны" і "сярэдні" даход[27][28].

"Забава на сьмерць" мела невялікі попыт на кабэльным тэлебачаньні і ў крамах пракату відэакасэт[10]. У 1981 годзе карціна займела новаю назву "Спакусьніцы" і была перазапісана на касэты для відэамагнітафонаў. Яе прадавала прадпрыемства "Адзіная забава". У 1984 годзе правы на паказ перайшлі да "Вісіяй забава" і карціну выпусьцілі ізноў для паказу[29], а на Дывіды пачалі паказваць у 2004 годзе[30][31]. Пад канец правы продажу карціны купіла "Грындгаўс выпуск" прыблізна ў 2010 годзе[32][33]. "Забава на сьмерць" мела міжнародны паказ у Вялікабрытаніі. Яе праводзіла прадпрыемства "Брэнт валькер"[34], а ў Аўстраліі — "Міжбачаньне відэа"[35]. Карціна ніколі ня мела свайго праўдзівага дамашняга паказу ў кіно, а толькі відэа[2].

Пераробкі[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

"Забава на сьмерць" была двойчы перароблена. Першы раз была перароблена ў 1980 годзе ў гішпанскай карціне "Злыя й голыя", якая была зьнятая Мануэлем Эстэбаю. У ёй гралі Джэк Тэйлар, Адрыяна Вэга і Эва Лібэртэн. Гэты выраб меў непрыстойныя дзеі большыя чым у 1977 выпуску[36].

"Забава на сьмерць" была другім разам пераробленая ў 2015 годзе пад назваю "Тук-тук", якая была зьнятая Элі Ротас, а граў у ім Кіяну Рыўз, Ана дэ Армас і Лярэнца Іца. Некаторыя ўдзельнікі карціны 1977 году ўдзельнічалі ў здымках "Тук-тук" 2015 году. Пітэр Трэйнар, Тэры Шпігель, Сондра Лёк і Колін Кэмп былі названыя "выканаўчымі вытворцамі". Энтані Овэрман і Майкл Рональд Рос былі "прыкрэпленыя" да карціны[37].

Крыніцы[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

  1. ^ а б Death Game has Pluses, Minuses. Troy Record Co. (13 красавіка 1977).
  2. ^ а б в г д е ё ж з і к л м н о Death Game has Pluses, Minuses (html) The Projection Booth — Interviews with Larry Spiegel, Sondra Locke, and David Worth. Праверана 18 верасьня 2017 г.
  3. ^ а б в Cineycine staff (17 студзеня 2017) Entrevista a David Worth. Cineycine. Праверана 10 верасьня 2017 г.
  4. ^ а б в г 'Game' is Launched by Peter S. Traynor СМІ "Кіёск", Канзас-Сіты, Канзас, ЗША. "Кіёск" (часопіс) (16 траўня 1977). — старонка 8, том 111, выпуск 6.
  5. ^ а б в г BoxOffice staff (27 студзеня 1975) Peter Traynor Sets Up Distribution Company СМІ "Кіёск", Канзас-Сіты. "Кіёск" (часопіс). — старонка 3, том 106, выпуск 16.
  6. ^ а б Памылка выкліку Шаблён:Спасылка: Парамэтры url / спасылка і загаловак / title павінны прысутнічаць. Макфарлянт і таварышы (13 верасьня 2007). — старонка 462—466, isbn=978-0-7864-3104-5.
  7. ^ 'BoxOffice staff Feature Reviews // "Кіёск" : Часопіс. — 25 красавіка 1977. — № "Кіёск мэдыя", ЗША, Канзас-сіты, том 111, выпуск 3. — С. 65—66. — ISSN 0006-8527.
  8. ^ а б в Джордж Андэрсан Local Angle // "Блёк сувязь", ЗША, Пэнсыльванія, Піцбарк : Часопіс. — 1974. — С. 12. — ISSN 1068-624X.
  9. ^ Дэвід Фуртада. Exclusive Interview with Sondra Locke: Magic in films and the real world // Wand'rin' StarWand'rin' Star, 19 кастрычніка 2013 г. Праверана 1 студзеня 2017 г.
  10. ^ а б в г д е Сондра Лёк. The Good, The Bad & The Very Ugly: A Hollywood Journey. Вілям Мораў і таварышы. 1997. старонкі 128–130. isbn=978-0-688-15462-2
  11. ^ а б 'Morning News staff True Blond // Часопіс "Навіны" : Часопіс. — 1974. — С. 38. — ISSN 1042-4121.
  12. ^ Фран Эрвін From Bird Girl at Busch Gardens to movie star, her career takes flight // Лос-Анджэлес. Навіны тыдня. ЗША. Каліфорнія. Ван-Найс. Друкарня "Ван-Найс". : Газэта. — 1977. — С. 60. — ISSN 0192-7264.
  13. ^ 'Herefore Brand staff On the TV Scene // Hereford Brand. ЗША, Тэхас, Герэфорт. "Рэй, Гугер і таварышы. : Газэта. — 1975. — № 6.04. — С. 14.
  14. ^ а б The Monster Times staff. Выпуск 40, красавік 1975. The Monster Times Teletype. Газэта "Навіны пачвараў". Старонка 24. Выдавец Друкарня "Навіны пачвараў".
  15. ^ In 'Knock Knock,' actress Colleen Camp has a cameo—and a producer credit (html) ЗША, Каліфорнія, Лос-Анджэлес. Навіны Лос-Анджэлесу (3 кастрычніка 2015). Праверана 02 верасьня 2017 г.
  16. ^ Боб Томас Spacek Seeks New Horizonst // ЗША, Нэвада, Рэно "Рэно кгацэта" : Часопіс. — 1977. — № 25 траўня. — С. 37. — ISSN 0745-1415.
  17. ^ Пётар Сабчынскі. Bill Paxton: 1955–2017 // Роджэр Эберт, 26 лютага 2017 г. Праверана 7 верасьня 2017 г.
  18. ^ Variety staff. Variety's Film Reviews: 1975–1977. Разьдзел 1977 красавік 27. Том 14. Сядзіба Новы-Ёрк. Выдавец Р. Р. Боўкер. isbn=978-0-8352-2794-0
  19. ^ а б Грэг Кілдэй He's Doing a Land-Office Business // "Навіны Лос-Анджэлесу", ЗША, Каліфорнія, Лос-Анджэлес : Часопіс. — 1975. — № 8 лютага 1975. — С. 34. — ISSN 0458-3035.
  20. ^ Making Movies For Fun and $$$. газэта "Сонца", ЗША, Масачусэц, Ловел (16 сакавіка 1975). — старонка 79.
  21. ^ Filmmaker Thrives On Self-Confidence and High Picture Grosses Гурт "Навіны". "Навіны", ЗША, Каліфорнія, Сан-Матэа (20 сакавіка 2015). — старонка 15.
  22. ^ а б Osmond, Rich. Impossibly Funky: A Cashiers du Cinemart Collection. Bear Manor Media. Pages 143–144. Albany, Georgia. isbn 978-1-59393-547-4
  23. ^ а б Off Hollywood - David Worth. "Віцэ мэдыя" (27 лютага 2013). Праверана 8 верасьня 2017 г.
  24. ^ а б Warrior of the Lost Drive-In: An Interview with David Worth Part 1. "Шлёкманія" (6 сакавіка 2012). Праверана 8 верасьня 2017 г.
  25. ^ 318 Clint: The Life and Legend. ЗША, места Новы-Ёрк, "Друк сьвятога Марціна" (19 жніўня 2002).
  26. ^ Шэран Джонсан. He Leads them to Shelters // Расклад Новага-Ёрку : Газэта. — 1976. — № 17-10-1976. — ISSN 0362-4331.
  27. ^ 'BoxOffice staff Boxoffice Bookguide // ЗША, Місуры, Канзас, "Кіёск" : Часопіс. — 1977. — № 4-111. — С. 69. — ISSN 0006-8527.
  28. ^ 'BoxOffice staff Boxoffice Bookguide // ЗША, Місуры, Канзас, "Кіёск" : Часопіс. — 1977. — № 4-112. — С. 65. — ISSN 0006-8527.
  29. ^ Billboard staff. "New Release". ЗША, The Hollywood Reporter-Billboard Media Group. Часопіс. 1984, выданьне 47, том 96, старонкі 55, issn 0006-2510
  30. ^ DVD Empire staff (5 жніўня 2004) Death Game (VCI) (html). ЗША, "DVDEmpire.com". Праверана 3 верасьня 2017 г.
  31. ^ VCI staff (29 траўня 2007) Death Game & Murder Rap. ЗША, "Вісіяй забава". Праверана 30 верасьня 2017 г.
  32. ^ Lianne Spiderbaby. The Grindhouse Lives! газэта "Фангорыя". Выпуск 299. Старонка 37. Выдавец The Brooklyn Company, Inc. ЗША, Новы-Ёрк, issn 0164-2111.
  33. ^ An Oscar winner goes Grindhouse with Gone with the Pope, the movie the Vatican doesn't want you to see. ЗША, Тэнэсы, Нэшвіль, "Саўткам сувязь" (2 верасьня 2010). Праверана 3 верасьня 2017 г.
  34. ^ H.M. Stationery Office. 1979 год. "Classified". газэта "Trade and Industry". Выдавец "Office of Public Sector Information". Вялікабрытанія. Лёндан. issn 0006-5323.
  35. ^ Cinema Papers staff. лістапад 1982. "Film Censorship Listings". газэта "Паперы кіно". Старонка 89. Выпуск 36. Аўстралія, Мэльбурн. Выдавец "Cinema Paper Pty Ltd." . issn 0311-3639.
  36. ^ Spanish Popular Cinema. Вялікабрытанія, Манчэстэр , "Друк ВНУ Манчэстэра" (4 верасьня 2004). — Старонка 205, isbn=978-0-7190-6282-7.
  37. ^ Q&A: "KNOCK KNOCK"! Who's There? Director Eli Roth, on Keanu, "Free Pizza" and More "Фангорыя". ЗША, Новы-Ёрк , "The Brooklyn Company, Inc." (7 кастрычніка 2015). Праверана 2 верасьня 2017 г.

Заўвагі[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

  • ^ Па-ангельску: "Good Old Dad".
  • ^ Па-ангельску: "We're Home".