Дэвон Садлер

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі
Дэвон Садлер
па-ангельску: Devon Saddler
«Цмокі-Менск» — №1
Гульнёвы абаронца
Рост: 188 см
Грамадзянства: ЗША
Дата нараджэньня: 10 траўня 1991 (32 гады)
ЗША
Драфт: не абраны
Клюбная кар’ера
  • Сьцяг ЗША Delaware - (2010-2014)
  • Сьцяг Італіі Paffoni Omegna - (2014-2015)
  • Сьцяг Харватыі Cibona Zagreb - (2015-2016)
  • Сьцяг Вугоршчыны Egis Kormend - (2016-2017)
  • Сьцяг Вугоршчыны JP-Auto Jaszbereny KSE - 2017
  • Нацыянальны сьцяг Беларусі Цмокі-Менск - 2017

Дэвон Садлер (па-ангельску: Devon Saddler; нарадзіўся 10 траўня 1991 году ЗША) — амэрыканскі баскетбаліст. Амплюа — абаронца. У 2017 гадодзе пачаў выступаць за «Цмокі-Менск».

Правёў 4 гады ва ўнівэрсытэце Дэлавэр, выступаючы за баскетбольную каманду ў NCAA. У 124 матчах набіраў па 17.4 ачка пры 4.3 падбора і 2.7 перадачы за 36 хвілін у сярэднім. Рэкардсмэн унівэрсытэцкай каманды па набраных ачках (2222) за ўсю гісторыю Дэлавэра[1].

Ня быў абраны на драфце, таму сваю прафэсійную кар’еру пачаў у Эўропе: Італія, потым Харватыя і Вугоршчна. У сэзоне 2016/17 гуляў супраць «Цмокаў» у складзе «Кэрмэнду»: абаронца набраў 8 ачкоў, зрабіў 3 падбора і 3 перадачы, а яго каманда здабыла перамогу ў матчы Кубка ФІБА (90:74)[2].

Крыніцы[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Вонкавыя спасылкі[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Дэвон Садлерсховішча мультымэдыйных матэрыялаў