Донка

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі
Донка (закіданка)

До́нка, до́нная ву́да (разм. закіданка)— рыбалоўная снасьць, прызначаная для ловаў рыбы на самым дне.

Уяўляе сабой спалучэньне валасьніка з тунком (кармушкай) і павадка з гачком, якія закідваюцца ў вадаём і ўтрымліваюцца на плыні дзякуючы вазе тунка (кармушкі). Донкай ловяць як зь берагоў вадаёмаў, так і з лодак, выкарыстоўваючы розныя вуды (часьцей сьпінінгі), але часам і бязь іх.

Электрамэханічны індыкатар паклёўкі на донную вуду (на сьпінінг)

Адмены донкі - рыбалоўная гумавая (донная вуда з гумовым амартызатарам), донка з плавуком.

Для зімовай рыбалкі выкарыстоўваецца донка асаблівай канструкцыі. На вудзільна з цьвёрдага дрэва мацуецца ківок з пружыннага дроту і з шпуляй для падачы валасьніка. Вудзільна ўмарожваюць у лёд каля палонкі. Калі рыба бярэ прынаду, ківок дрыжыць, а калі рыба плыве, узяўшы прынаду ў рот, ён, праходзячы міма валасьніка, бесьперапынна калываецца і дрыжыць. Сыгналы кіўка бачныя зь 10-мэтровай адлегласьці, што дазваляе кантраляваць кляваньне адначасова на 4-5 донках.