Дзень незалежнасьці Ўкраіны
Дзень незалежнасьці Ўкраіны — галоўнае дзяржаўнае сьвята Ўкраіны. Адзначаецца штогод 24 жніўня ў гонар прыняцьця Вярхоўнай Радай УССР Акту абвяшчэньня незалежнасьці Ўкраіны, што прынята лічыць датай утварэньня дзяржавы Ўкраіна ў яе сучасным выглядзе. Датуль, у новай гісторыі абвяшчэньне ўкраінскае дзяржаўнасьці адбывалася два разы, у выглядзе Ўкраінскай і Заходнеўкраінскай рэспублік.
Гісторыя[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]
20 лютага 1992 году Вярхоўная Рада Ўкраіны прыняла пастанову «Аб Дні незалежнасьці Ўкраіны», згодна зь якой указана лічыць дзень 24 жніўня Днём незалежнасьці Ўкраіны і штогод адзначаць яго як дзяржаўнае агульнанароднае сьвята Ўкраіны.
Сьвяткаваньне[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]
З 2005 году ўрачыстасьці ў Кіеве з нагоды сьвята пачынаюцца малебнам у Сафійскім саборы з удзелам прадстаўнікоў розных рэлігійных канфэсіяў і кіраўніцтва дзяржавы.
Глядзіце таксама[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]
- Дзень памяці й перамогі над нацызмам у Другой сусьветнай вайне 1939 – 1945
- Дзень Эўропы
- Дзень Канстытуцыі Ўкраіны
- Дзень украінскай дзяржаўнасьці(uk)
- Дзень абаронцаў Украіны