Даніель Бяліца
Даніель Бяліца | ||
Пэрсанальная інфармацыя | ||
---|---|---|
Нарадзіўся | 30 красавіка 1999[1] (24 гады) | |
Пазыцыя | брамнік | |
Клюбная інфармацыя | ||
Клюб | Гурнік Забжэ | |
Нумар | 1 | |
Клюбы | ||
Гады | Клюб | Гульні (галы)¹ |
2016—2018 2018— 2019—2020 2020—2021 |
Гурнік 2 Забжэ Гурнік Забжэ → Сандэцья (арэнда) → Варта (арэнда) |
24 (0) 63 (0) 33 (0) 5 (0) |
¹ Колькасьць гульняў і галоў за прафэсійны клюб лічыцца толькі |
Даніель Бяліца (па-польску: Daniel Bielica; нар. 30 красавіка 1999 году) — польскі футбаліст, брамнік забжэўскага клюбу «Гурнік».
Кар’ера[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]
Далучыўся да акадэміі забжэўскага «Гурніка» ў 2015 годзе[3]. У сакавіку 2018 году быў пераведзены да складу галоўнай каманды клюбу. Дэбютаваў 2 верасьня таго ж году ў матчы Кубка Польшчы. 15 сьнежня дэбютаваў у Экстраклясе ў матчы супраць «Аркі»[4]. Але, пасьля гэтага ня меў гульнявой практыцы. Наступны сэзон правёў у арэндзе ў першалігавай «Сандэцьі», дзе быў асноўным брамнікам, а потым абараняў колеры познаньскай «Варты» з Экстраклясы, аднак на полі практычна не зьяўляўся. Па вяртаньні з арэндаў пачаў выкарыстоўвацца ў «Гурніка», канчаткова замацаваўшыся ў браме ў сэзоне 2022—2023 гадоў.
Крыніцы[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]
- ^ а б в Daniel Bielica // Transfermarkt (мн.) — 2000.
- ^ а б 90minut.pl (пол.) — 2003.
- ^ «Daniel Bielica — strzelec wyborowy w świecie wirtualnym, broniący strzały w świecie rzeczywistym»(недаступная спасылка). Fortuna 1 Liga.
- ^ «Górnik Zabrze. Bielica łatwo nie odda swojego miejsca». Sport.
Вонкавыя спасылкі[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]
- Профіль (анг.) на Transfermarkt
- Профіль (анг.) на Worldfootball