Гіганты

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі
Гігант Гратыён, які змагаецца з Артэмідай. Рэльеф. Ватыкан

Гіга́нты (стар.-грэч.: Γίγαντες; адз. л. Γίγας) — у старажытнагрэцкай міталёгіі[1] веліканы.

У Гесыёда гіганты зьяўляюцца бажаствамі, сынамі Геі (Землі), якая была аплоднена кроплямі крыві, якія ўпалі з адрэзаных палавых органаў Урана (Неба)[2], а таксама семем свайго другога мужа - жорсткага й жудаснага бажаства Тартара.

Па Гамэру, дзікія, велічэзныя й роднасныя багам істоты (пароджаны Геяй[3]); іх цар Эўрымедон быў забіты багамі, з усім народам, за зьнявагу.

Крыніцы[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

  1. ^ Мифы народов мира. М., 1991-92. В 2 т. Т.1. С.301-302, Любкер Ф. Реальный словарь классических древностей. М., 2001. В 3 т. Т.2. С.61-62
  2. ^ Гесіёд. Тэагонія 185—186; Орфіка, фр.63 Керн
  3. ^ Гамер. Адысея XI 576