Геркін

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі
Gerken
Паходжаньне
Мова(-ы) германскія
Утворанае ад Gero + Ginn
Gero + суфікс -кін (-kin)
Іншыя формы
Варыянт(ы) Кіркін
Зьвязаныя артыкулы
якія пачынаюцца з «Геркін»

Геркін (Кіркін) — мужчынскае імя.

Паходжаньне[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Асноўны артыкул: Імёны ліцьвінаў

Геркен (Gerken, Gehrken) — імя германскага паходжаньня[1]. Іменная аснова -гер- (-гар-, -гір-) (імёны ліцьвінаў Гералт, Гермонт, Бутгер; германскія імёны Gerolt, Geromont, Butger) паходзіць ад стараісьляндзкага geirr, стараверхненямецкага gēr 'дзіда'[2], а аснова -гін- (-ген-, -кін-) (імёны ліцьвінаў Гендрута, Кімунд, Менгін; германскія імёны Genedrudis, Ginmund, Mennigen) — ад гоцкага gin- 'пачатак'[3] (гоцкае *ginnan, германскае *gennan 'пачынаць'[4]). Апроч таго, у германскіх імёнах адзначаецца суфікс-пашыральнік -кін (-кен)[5].

Паходжаньне літоўскага імя Геркін (Gerkinus) ад германскага імя Gerken сьцьвярджае этымалягічны слоўнік старапольскіх асабовых імёнаў, выдадзены Польскай акадэміяй навук[6].

У Прусіі бытавала імя Геркін: Gerkin (1326 год)[7].

Варыянты імя ў гістарычных крыніцах: Civitatem nostram in Alta Ripa… Gerkino de Auro… jure Theutonico locandam contulimus (1250 год)[8]; Gergen (1678 год)[9]; Jerzy Kirkin… Michał Kirkin (17 ліпеня 1733 году)[10].

Носьбіты[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Кіркіны (Kirkin) — літоўскі шляхецкі род зь Берасьцейскага павету[11].

Глядзіце таксама[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Крыніцы[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

  1. ^ Gottschald M. Deutsche Namenkunde: Unsere Familiennamen nach ihrer Entstehung und Bedeutung. — Berlin, 1971. S. 286.
  2. ^ Morlet M.-T. Les noms de personne sur le territoire de l’ancienne Gaule du VIe au XIIe siècle. T. I: Les noms issus du germanique continental et les créations gallo-germaniques. — Paris, 1971. P. 98.
  3. ^ Дайліда А. Пачаткі Вялікага княства Літоўскага: ад стварэння да Крэўскай уніі / Рэц. С. Тарасаў. — Менск, 2019. С. 17.
  4. ^ G // Köbler G. Gotisches Wörterbuch. 4. Aufl, 2014.
  5. ^ Förstemann E. W. Altdeutsches Namenbuch. Bd. 1: Personennamen. — Bonn, 1900. S. 356.
  6. ^ Słownik etymologiczno-motywacyjny staropolskich nazw osobowych. T. 7: Suplement. Rozwiązanie licznych zagadek staropolskiej antroponimii. — Kraków, 2002. S. 25.
  7. ^ Pierson W. Altpreußischer Namenkodex // Zeitschrift für Preußische Geschichte und Landeskunde. — Berlin, 1873. S. 505.
  8. ^ Słownik staropolskich nazw osobowych. T. 2. — Wrocław, 1968—1970. S. 100.
  9. ^ Klaipėdos miesto ir valsčiaus evangelikų liuteronų bažnyčių vizitacijų 1676-1685 m. dokumentai. — Klaipėda, 2009. P. 146.
  10. ^ Акты издаваемые Виленской археографической комиссией. Т. 4. Акты Брестского гродского суда. — Вильна, 1870. С. 478.
  11. ^ Polska encyklopedja szlachecka. T. 6. — Warszawa, 1936. S. 317.