Гаральд Рэйнкін

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі
Гаральд Рэйнкін
Пэрсанальная інфармацыя
Нарадзіўся 17 жніўня 1992(1992-08-17)[1] (31 год)
Рост 195 см
Вага 95 кг
Пазыцыя гульнёвы
Клюбная інфармацыя
Клюб Кіль
Нумар 6
Клюбы
Гады Клюб Гульні (галы)¹
2008—2014
2014—2018
2018—
Фюлінген
Райн-Нэкар Лёвэн
Кіль
Нацыянальная зборная
2011— Мужчынская зборная Нарвэгіі па гандболе Нарвэгія

¹ Колькасьць гульняў і галоў за прафэсійны клюб лічыцца толькі
для нацыянальнай лігі.

Гаральд Рэйнкін (па-нарвэску: Harald Reinkind; нар. 17 жніўня 1992 году) — нарвэскі гандбаліст нямецкага клюбу «Кіль» і нацыянальнай зборнай Нарвэгіі. Выступае на пазыцыі правага гульнёвага гульца.

Кар’ера[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Рэйнкін пачаў займацца гандболам у веку 8 гадоў у нарвэскім клюбе «Гнэйст». Аднак, дэбютаваў у прафэсійным гандболе ў іншым бэргенскім клюбе «Фюлінген»[2]. Поруч з камандай у 2009 годзе стаў чэмпіёнам Нарвэгіі. Гэта дазволіла гульцу дэбютаваць у Лізе чэмпіёнаў ЭГФ. Улетку 2014 году далучыўся да нямецкага клюбу «Райн-Нэкар Лёвен», зь якім склаў двухгадовы кантракт[3]. Улетку 2018 году перайшоў да шыхтаў клюбу «Кіль»[4]. У сьнежні 2020 году закінуў адзін мяч у браму «Барсэлёны» у фінале Лігі чэмпіёнаў, чым дапамог здабыць перамогу ў турніры.

Крыніцы[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Вонкавыя спасылкі[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]