Гансалу Рамуш
Гансалу Рамуш | ||
Пэрсанальная інфармацыя | ||
---|---|---|
Нарадзіўся | 20 чэрвеня 2001[1] (22 гады) | |
Рост | 185 см | |
Пазыцыя | паўабаронца, нападнік | |
Клюбная інфармацыя | ||
Клюб | Пары Сэн-Жэрмэн | |
Нумар | 9 | |
Клюбы | ||
Гады | Клюб | Гульні (галы)¹ |
2019—2020 2020— 2023— |
Бэнфіка 2 Бэнфіка → Пары Сэн-Жэрмэн (арэнда) |
37 (15) 64 (30) 20 (6) |
Зборныя | ||
2022— | Партугалія | 10 (7) |
¹ Колькасьць гульняў і галоў за прафэсійны клюб лічыцца толькі |
Ганса́лу Маты́яш Ра́муш (па-партугальску: Gonçalo Matias Ramos; нар. 20 чэрвеня 2001 году) — партугальскі футбаліст, нападнік францускага клюбу «Пары Сэн-Жэрмэн» (у арэндзе з «Бэнфікі») і нацыянальнай зборнай Партугаліі. Гулец скончыў моладзевую акадэмію «Бэнфікі», за другую каманду якой пачаў выступаць у 2019 годзе. Ужо праз год быў пераведзены ў першую каманду. Пасьля трох сэзонаў з асноўным складам стаў неад’емным футбалістам клюбу. Выклікаўся і абараняў колеры зборнай Партугаліі розных узростаў. Дэбютаваў у нацыянальнай зборнай Партугаліі ў 2022 годзе, разам зь якой узяў удзел у чэмпіянаце сьвету ў Катары, дзе ў 1/8 фіналу адзначыўся хет-трыкам у матчы супраць зборнай Швайцарыі (6:1)[2].
Дасягненьні[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]
«Бэнфіка»:
- Чэмпіён Партугаліі: 2023
«Пары Сэн-Жэрмэн»:
- Уладальнік Супэркубка Францыі: 2023
Крыніцы[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]
- ^ а б в Gonçalo Ramos // Transfermarkt (мн.) — 2000.
- ^ «Who is Goncalo Ramos — the man who replaced Cristiano Ronaldo». The Athletic.
Вонкавыя спасылкі[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]
- Профіль (анг.) на Transfermarkt
- Профіль (анг.) на Soccerway
- Профіль (анг.) на Worldfootball
Пары Сэн-Жэрмэн — цяперашні склад
|
---|
1 Навас · 2 Гакімі · 3 Кімпэмбэ · 4 Угартэ · 5 Маркіньюс · 7 К. Мбапэ · 8 Руіс · 9 Рамуш · 10 Дэмбэле · 11 Асэнсіё · 15 Пэрэйра · 16 Рыка · 17 Фэрэйра · 19 Лі · 21 Эрнандэс · 23 Калё · 25 Мэндыш · 26 Мюкіеле · 28 Салер · 29 Баркаля · 30 Лётэлье · 33 Заір-Эмры · 35 Бэралду · 37 Шкрыняр · 38 Э. Мбапэ · 41 Маюлю · 80 Тэнас · 97 Кюрзава · 99 Данарума · Трэнэр: Энрыке |