Ганна (вёска)

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі
Ганна
лац. Hanna
польск. Hanna
Былая ўніяцкая царква
Былая ўніяцкая царква
Герб Ганны
Першыя згадкі: 1546
Магдэбурскае права: 1546
Краіна: Польшча
Ваяводзтва: Люблінскае
Павет: Уладаўскі
Гміна: Ганна
Насельніцтва: 719 чал. (2011)
Часавы пас: UTC+1
летні час: UTC+2
Паштовы індэкс: 22-220
Нумарны знак: LWL
Геаграфічныя каардынаты: 51°43′0″ пн. ш. 23°30′0″ у. д. / 51.71667° пн. ш. 23.5° у. д. / 51.71667; 23.5Каардынаты: 51°43′0″ пн. ш. 23°30′0″ у. д. / 51.71667° пн. ш. 23.5° у. д. / 51.71667; 23.5
Ганна на мапе Польшчы
Ганна
Ганна
Ганна
Галерэя здымкаў у Вікісховішчы

Га́нна (польск. Hanna) — вёска ў Польшчы, на рацэ Ганцы. Цэнтар сельскай гміны Ўладаўскага павету Люблінскага ваяводзтва. Знаходзіцца за 19 км на поўнач ад Уладава і за 83 км на паўночны ўсход ад Любліна.

Ганна — даўняе магдэбурскае мястэчка гістарычнай Берасьцейшчыны, побач зь якім праходзіць паўднёва-заходняя мяжа этнічнай тэрыторыі беларусаў. Да нашага часу тут захавалася былая ўніяцкая царква Сьвятых Апосталаў Пятра і Паўла, помнік архітэктуры XVIII ст.

Назва[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Паводле мясцовага паданьня, сваю назву вёска атрымала ад імя каралевы і вялікай княгіні Ганны, якая тут спынялася ў час падарожжа на Русь.

Гісторыя[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Вялікае Княства Літоўскае[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Першы пісьмовы ўпамін пра Ганну датуецца 1546 годам, калі Багдан Багавіцін надаў ёй Магдэбурскае права. Згодна з адміністрацыйна-тэрытарыяльнай рэформай 1565—1566 гадоў мястэчка ўвайшло ў Берасьцейскі павет Берасьцейскага ваяводзтва.

У XVII ст. Ганна ўвайшла ў склад Нясьвіскай ардынацыі князёў Радзівілаў. У 1739 годзе тут збудавалі царкву, фундаваную ў 1750 годзе Геранімам Флярыянам Радзівілам.

Пад уладай Расейскай імпэрыі[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

У выніку трэцяга падзелу Рэчы Паспалітай (1795 год) Ганна апынулася ў складзе Расейскай імпэрыі, ува Ўладаўскім павеце Седлецкай губэрні. Гэта адарвала мястэчка ад губэрняў зь пераважна беларускім насельніцтвам. 20 сакавіка 1821 году расейскія ўлады панізілі афіцыйны статус мястэчка да вёскі[1]. На 1827 год тут было 73 будынкі.

За часамі Першай сусьветнай вайны ў 1915 годзе Ганну занялі войскі Нямецкай імпэрыі.

Найноўшы час[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Згодна з Рыскай мірнай дамовай 1921 году Ганна апынулася ў складзе міжваеннай Польскай Рэспублікі. З пачаткам Другой сусьветнай вайны ў 1939 годзе Ганну занялі войскі Трэцяга Райху.

У 1944 годзе Ганну занялі савецкія войскі, па чым яе зноў перадалі Польшчы.

Насельніцтва[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

  • XIX стагодзьдзе: 1827 год — 427 чал.[2]
  • XXI стагодзьдзе: 2011 год — 719 чал.

Турыстычная інфармацыя[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Славутасьці[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

  • Царква Сьвятых Апосталаў Пятра і Паўла (1739)

Галерэя[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Крыніцы[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

  1. ^ Rodecki F.B. Obraz jeograficzno-statystyczny Królestwa Polskiego. — Warszawa: Drukarnia Antoniego Gałęzowskiego i Kompanii, 1830.
  2. ^ Kraszewski K. Hanna // Słownik geograficzny... T. III. — Warszawa, 1882. S. 27.