Гамбія (рака)

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі
Рака Гамбія

Гамбія (Gambia) — рака ў Заходняй Афрыцы (Гвінея, Сэнэгал і Гамбія). Даўжыня каля 1130 км. Бярэ пачатак на плато фута-Джалон ў Гвінэі. У верхнім цячэньні парогі, у сярэднім цячэ па нізіне ў зьвілістым рэчышчы. Ўпадае ў Атлянтычны акіян, перад ўпадзеньнем утварае эстуарый шырынёй да 20-30 км. Сярэдні расход вады — каля 2000 м ³ / с. Паводкі зь ліпеня па кастрычнік.

Вонкавыя спасылкі[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Гамбія (рака)сховішча мультымэдыйных матэрыялаў