Віталь Кундовіч

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі

Віталь Вікенцьевіч Кундовіч[1] нарадзіўся ў 1897 г. у г. Беластоку, беларус.

У 1917—1920 гг служыў у Чырвонай Арміі, удзельнічаў у баях з войскам генэрала Калчака.

З 1920 г. па 1923 г. рабіў УЧК. У 1921 г. на працягу 3 месяцаў нёс службу па ахове кватэры Ў. І. Леніна ў г. Маскве.

З 1923 г. па 1930 г. рабіў на розных пасадах у савецкім і партыйным апаратах. У 1930 г. паступіў на службу ў органы пракуратуры. В. Кундовіч рабіў сьледчым, пракурорам Лёзненскага раёну Магілеўскае вобласьці, пракурорам Койданаўскага раёну Менскае вобласьці, пракурорам г. Магілёва.

У час нямецка-савецкае вайны у 1943—44 г.г. знаходзіўся на землях пад панаваньнем немцаў і выконваў заданьне па арганізацыі партызанскага руху на тэрыторыі Заходняй Беларусі. Да назначэньня на пасаду пракурора Гарадзенскае вобласьці ўзначальваў пракуратуру Пінскае вобласьці. В. Кундовіч пракурор Гарадзенскае вобласьці са студзеня 1947 г. па люты 1954 г.

У лютым 1954 года пераведзены на пасаду намесьніка пракурора г. Менск.

Узнагароды[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

За ўдзел у вайне і працоўную дзейнасьць узнагароджаны ордэнамі баявога і працоўнага Чырвонага Сьцяга, двума ордэнамі "Знак Пашаны" і двума ордэнамі "Чырвонай Зоркі", 9-ю мэдалямі.

Крыніцы[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]