Вілем Кес

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі

Ві́лем Кес (Willem Kes; 16 лютага 1856, Дордрэхт, Нідэрлянды — 22 лютага 1934, Мюнхэн, Нямеччына) — нідэрляндзкі дырыгент, скрыпач і кампазытар.

Вілем Кес быў першым галоўным дырыгентам Каралеўскага аркестру Канцэртгебаў, займаў гэты пост ад заснаваньня аркестру ў 1888 годзе да 1895 году, калі яго наступнікам стаўся Вілем Мэнгельбэрг.

У рэпэртуары Кес аддаваў перавагу творам нямецкіх і францускіх кампазытараў. Патрабаваў жорсткай дысцыпліны ад музыкантаў аркестру.

Пасьля дырыгаваньня ў Амстэрдаме ўзначальваў Шатляндзкі аркестар (Scottish Orchestra) у Глазга. У 1898 годзе пераехаў на працу ў Маскву. Ад 1905 да 1926 году быў дырэктарам кансэрваторыі і дырыгентам у Кобленцы, Нямеччына.