Вікіпэдыя — ня скончаны праект, яна ўвесь час пашыраецца і паляпшаецца. Дапамагчы праекту можа кожны! Для гэтага ня трэба ніякай рэгістрацыі (хоць яна магчымая і пажаданая для тых, хто зьбіраецца стала пісаць у Вікіпэдыю). Ня трэба загружаць і ўсталёўваць ніякіх праграм. Кожны наведвальнік Вікіпэдыі можа выправіць памылку ў існуючым артыкуле ці дадаць новыя зьвесткі, і нават напісаць новы артыкул самастойна. Ня трэба баяцца звышнавуковага слова «энцыкляпэдыя», удзельнічаць могуць усе, і не абавязкова для гэтага мець акадэмічныя веды. Даведацца, што новага зроблена ў Вікіпэдыі, можна на старонцы апошнія зьмены.
З 31 ліпеня2009 году пакрыцьцю падлягаюць 100% грашовых сродкаў на рахункахфізычных асобаў (за выняткам індывідуальных прадпрымальнікаў). Выплата адбываецца з уласных сродкаў Агенцтва, якія складаюцца са штоквартальных укладаў банкаў-удзельнікаў. Вяртаньне прыбыткаў у выглядзе адсоткаў ня ўскладзенае на Агенцтва і не рэглямэнтуецца законам.
Сыстэмы страхаваньня ўнёскаў дзейнічаюць у шматлікіх краінах сьвету. Пры стварэньні беларускае арганізацыі за прыклад была ўзятая амэрыканская мадэль, у якой арганізацыя, што займаецца страхаваньнем сродкаў у банках, падкантрольная парлямэнту і ўраду. Самі банкі не прымаюць удзелу ў кіраваньні гэтым органам.
(артыкул цалкам…)