Вікіпэдыя:Дзень у гісторыі/5 сакавіка

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі
Герб Падляскага ваяводзтва
Герб Падляскага ваяводзтва

5 сакавіка:

  • 1279 — перамога войска Вялікага Княства Літоўскага на чале зь вялікім князем Трайдзеням над ордэнскім войскам у бітве пры Ашарадэне
  • 1569 — згодна з умовамі Люблінскай уніі Падляскае ваяводзтва (на выяве) перайшло да Каралеўства Польскага
  • 1603Вайна Рэчы Паспалітай са Швэцыяй: літоўскае войска пад камандай Яна Караля Хадкевіча перамагло швэдаў у бітве пад Раквэрэ
  • 1916Першая сусьветная вайна: войска Расейскай імпэрыі распачало Нарачанскую апэрацыю
  • 1836Сэм’юэл Колт прэзэнтаваў прамысловы ўзор рэвальвэра (34-калібр)
  • 1918бальшавікі перанесьлі сталіцу Савецкай Расеі зь Петраграду ў Маскву
  • 1933 — у Нямеччыне нацысты выйгралі парлямэнцкія выбары з 44% галасоў
  • 1946Ўінстан Чэрчыль у сваёй прамове назваў мяжу з Усходнім блёкам «Жалезнай заслонай»
  • 1992Беларусь усталявала дыпляматычныя дачыненьні з Грэцыяй
  • 1995 — запрацаваў вэб-сэрвіс IRC
  • 2000 — у Менску трапіў пад машыну і трагічна загінуў Мікола Ермаловіч