Вікіпэдыя:Выява дня/2022/07

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі

Архіў выяваў дня за ліпень 2022 году.

1 ліпеня

Два навукоўца знутры корпусу папярэдне стабілізаванага лазэра LIGO вызначаюць праблему дасьледаваньня.

зьмяніць выяву · зьмяніць подпіс

2 ліпеня

20-ы прэзыдэнт ЗША Джэймз Эйбрам Гарфілд, які выконваў абавязкі кіраўніка дзяржавы з сакавіка па верасень 1881 году.

зьмяніць выяву · зьмяніць подпіс

3 ліпеня

Вокладка «Траянцаў», якія ёсьць вялікай опэрай у пяці дзеях францускага кампазытара Гектара Бэрліёза. Сам кампазытар склаў і лібрэта паводле матыву «Энэіды» Вэргіліюса.

зьмяніць выяву · зьмяніць подпіс

4 ліпеня

Акно ў занядбаным мігранцкім шпіталі на востраве Эліс, аздобленым у 2014 годзе рэпрадукцыямі фатаздымкаў імігрантаў. Шпіталь дзейнічаў з 1902 году па 1951 год, абслугоўваючы прыбылых на сталае жыхарства ў ЗША людзей.

зьмяніць выяву · зьмяніць подпіс

5 ліпеня

Раварыст Тыбо Піно на этапе шматдзённай гонкі Тур дэ Франс 2012 году.

зьмяніць выяву · зьмяніць подпіс

6 ліпеня

Кветка астранцыі вялікай, улучанай да Чырвонай кнігі Беларусі.

зьмяніць выяву · зьмяніць подпіс

7 ліпеня

Карціна «Тры дзяўчыны ў жоўтых саламяных капелюшах І» працы нямецкага экспрэсіяніста Аўгуста Маке, загінулага на Першай сусьветнай вайне.

зьмяніць выяву · зьмяніць подпіс

8 ліпеня

Нэф парафіяльнай англіканскай царквы Сьвятога Кіпрыяна ў лёнданскім раёне Мэрылбан.

зьмяніць выяву · зьмяніць подпіс

9 ліпеня

Кустоўе падчас заходу сонца ў запаведніку возера Каньерэ на Заходнім Узьбярэжжы Новай Зэляндыі.

зьмяніць выяву · зьмяніць подпіс

10 ліпеня

Сьвяты Ібіс (Threskiornis aethiopicus) на возеры Зывэй у Этыёпіі.

зьмяніць выяву · зьмяніць подпіс

11 ліпеня

Зімовы выгляд царквы Сьвятога Яна, якая належыць да Армянскай каталіцкай царквы. Сьвятыня была пабудаваная ў V або VI стагодзьдзі і месьціцца на поўначы сучаснага Ірану.

зьмяніць выяву · зьмяніць подпіс

12 ліпеня

Драўляны бумэранг, які спрадвеку выкарыстоўваўся аўстралійскімі тубыльцамі як прылада паляваньня, сёньня ёсьць забавай да адпачынку або спартовым ладункам.

зьмяніць выяву · зьмяніць подпіс

13 ліпеня

Амэрыканскі актор Робэрт Дэ Ніра на 43-м міжнародным кінафэстывалі ў Карлавых Варах.

зьмяніць выяву · зьмяніць подпіс

14 ліпеня

Вялікая лясная перламутраўка (Argynnis paphia) паблізу Мітэрбах-ам-Эрляўфзээ ў Аўстрыі.

зьмяніць выяву · зьмяніць подпіс

15 ліпеня

Сонечны захад над афрыканскай пустэльняй Наміб у Намібіі.

зьмяніць выяву · зьмяніць подпіс

16 ліпеня

Запаведнік Рорупэр-Гольц на хутары Ганроруп ля вёсцы Роруп у зямлі Паўночны Райн — Вэстфалія, Нямеччына.

зьмяніць выяву · зьмяніць подпіс

17 ліпеня

Кветка гэленіюма Эльдарада (Helenium) раньнім туманным ранкам.

зьмяніць выяву · зьмяніць подпіс

18 ліпеня

Птушка Philemon corniculatus адносіцца да сямейства мёдаедаў. Сустрэць яе можна на поўні вострава Новай Гвінэі і ўсходняй Аўстраліі.

зьмяніць выяву · зьмяніць подпіс

19 ліпеня

Архітэктурна-археалагічны комплекс «Генуэская крэпасьць», паўночна-заходнія схілы Крэпаснай гары ў Судаку, Украіна.

зьмяніць выяву · зьмяніць подпіс

20 ліпеня

Разьвязка Джэйн Бірн у цэнтры Чыкага, ЗША.

зьмяніць выяву · зьмяніць подпіс

21 ліпеня

Цяжкавік Шокўэйв выступае на авіясалёне «Альянс-Эйр Шоў» у Форт-Ўэрце, ЗША.

зьмяніць выяву · зьмяніць подпіс

22 ліпеня

Чапля вялікая белая (Ardea alba) апускае галаву ў ваду, каб злавіць рыбу на могілках Грынўуд у Брукліне, ЗША.

зьмяніць выяву · зьмяніць подпіс

23 ліпеня

Царква Сьвятога Андрэя і Андрэеўскі спуск у Кіеве, Украіна.

зьмяніць выяву · зьмяніць подпіс

24 ліпеня

Вартаўнік Праскага Граду ў чэскае сталіцы горадзе Празе.

зьмяніць выяву · зьмяніць подпіс

25 ліпеня

Паўночны закот Старой ратушы з цудоўным астранамічным гадзіньнікам і карыльёнам у Эсьлінгене-ам-Нэкары.

зьмяніць выяву · зьмяніць подпіс

26 ліпеня

Возера Жыраўлянае ёсьць гідралягічным помнікам прыроды. Месьціцца ў Сумскай вобласьці Ўкраіны.

зьмяніць выяву · зьмяніць подпіс

27 ліпеня

Барк «Мірча» прышвартаваўся да набярэжнай падчас урачыстасьцяў у Францыі ў 2022 годзе.

зьмяніць выяву · зьмяніць подпіс

28 ліпеня

Нядаўна выяўлены матыль Pachliopta aristolochiae у Заходняй Бэнгаліі, Індыя.

зьмяніць выяву · зьмяніць подпіс

29 ліпеня

Матыль віду Жоўтая Эзабэль (Delias agostina) у даліне Дзонгу, Індыя.

зьмяніць выяву · зьмяніць подпіс

30 ліпеня

Львы ляжаць на дрэвах у Нацыянальным парку каралевы Лізаветы ва Ўгандзе. ААН афіцыйна вызнае 30 ліпеня Міжнародным днём сяброўства, але большасьць краінаў абралі люты або жнівень месяцам, у які сьвяткуецца такі дзень.

зьмяніць выяву · зьмяніць подпіс

31 ліпеня

Самец Жаўтапузай сапсухі (Sphyrapicus varius), дзяцел сярэдняга памеру, сядзіць на дрэве ў Цэнтральным парку ў Нью-Ёрку, ЗША.

зьмяніць выяву · зьмяніць подпіс