Відукінд

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі
Відукінд
Асабістыя зьвесткі
Нарадзіўся: 755
Памёр: каля 807[1]
Сужэнец: Geva[d]
Дзеці: unknown von Sachsen[d][2], Hasela von Sachsen[d][2] і Wigbert[d]

Відукінд (ням. Widukind, Wittekind; 755 — 7 студзеня 807) — водца саксаў, які ваяваў супраць франкаў Карла Вялікага[3].

Біяграфія[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Ня браў удзелу баях асабіста, аддаючы перавагу ўплываць здалёк. У 777 годзе зьбег у тады яшчэ паганскую Данію, адкуль кіраваў паўстанцамі. У 782 годзе падрыхтаваў удалае паўстаньне, якое прывяло да цяжкай паразы франкаў у бітве пад Зюнтэлі на берагах Вэзэру. У 785 годзе здаўся каралю франкаў Карлу Вялікаму, перайшоў разам з сваім паплечнікам Абіа ў хрысьціянства і быў памілаваны, у адрознасьці ад мноства саксонскіх паўстанцаў, якіх франкі пакаралі сьмерцю.

Глядзіце таксама[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Крыніцы[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

  1. ^ а б Widukind – høvding (бук.)Store norske leksikon, 2022.
  2. ^ а б Lundy D. R. Wittekind Herzog von Sachsen // The Peerage (анг.)
  3. ^ Видукинд // Энциклопедический словарь Брокгауза и Ефрона : в 86 т. (82 т. и 4 доп.). — СПб.: 1892 Т. VI. — С. 239.