Войшалк (імя)

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі
Паходжаньне
Мова(-ы) германскія
Утворанае ад Woyscha + Schalk
Wiso + Schalk
Іншыя формы
Варыянт(ы) Вышалк
Зьвязаныя артыкулы
якія пачынаюцца з «Войшалк»

Войшалк (Вышалк) — мужчынскае імя.

Паходжаньне[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Асноўны артыкул: Імёны ліцьвінаў

Іменная аснова -войш- (імёны ліцьвінаў Вайшыла, Войшымунд, Войсяд; германскія імёны Vuisilo, Vuisimundo, Vuisadus) паходзіць ад гоцкага і бургундзкага waiþs 'паляваньне', гоцкага waiþja 'паляўнічы'[1] або ад асновы -віс- (-віз-, -веш-)[2][3] (пазьнейшай -вайс-[4]), а аснова -скалк- (-шалк-) (імёны ліцьвінаў Скаламонт, Скальбут, Коншалк; германскія імёны Scelemondo, Butaskalks, Gottschalk) — ад гоцкага skalks 'слуга'[5]. Такім парадкам, імя Войшалк азначае «адданы паляваньню»[6].

Мовазнаўца і гісторык Алесь Жлутка тлумачыць паходжаньне імя Войшалк ад двухасноўнага імя тыпу Воиславь, Воитехь (Voislav, Voitech) шляхам даданьня да ўтваральнай асновы Voi- ці Vois- фармантаў 1—3 ступеняў -š-, -e(-o)l-, -(e,-o)k(o). Ад той жа асновы ўтварыліся ст.-польск. Wojsza, Wojszek і бел. Войша, Вайшэвіч[7]. Поўнае двухасноўнае імя падае пад 1267 году адна з польскіх кронік у паведамленьні[8]: «Dux Leo filius Danielis regis Rusie occidit Woyslaum filium Mendogi ducis Lithwanorum» («Князь Леў, сын караля Русі Данілы, забіў Войслава, сына герцага ліцьвінаў Міндоўга»).

Гісторык Павал Урбан у сваёй кнізе «Старажытныя ліцьвіны» адзначае адпаведнік імя Войшалка — князя бодрычаў Готшалка[9]. Апроч таго, імя Gosschalk бытавала ў XV ст. у Рызе[10].

Варыянты імя ў гістарычных крыніцах: Vesegele (чэрвень 1260 году)[11]; и въ Молшелгове (1264—1267 гады)[12][13]; Воишелкъ, Вошелкъ, Вышелкъ або Вышелгъ (Галіцка-Валынскі летапіс); Woisalk (Старэйшая Аліўская хроніка)[14]; Воишелгъ[15] або Въишелгъ[16] (Наўгародзкі першы летапіс); Воишелкъ Миндовговичь[17] або Войшеглъ[18] (Наўгародзкі чацьверты летапіс); Вошелегъ (Сафійскі першы летапіс)[19]; Voysalk або Woysalk (Ян Длугаш); Woyschalcus syn Mendoga (1872 год)[20][a].

Носьбіты[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Глядзіце таксама[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Заўвагі[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

  1. ^ Таксама: чоловеки подле его куничников… а Висалкга кузнеца (1440—1492 гады)[21]

Крыніцы[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

  1. ^ Дайліда А. Пачаткі Вялікага княства Літоўскага: ад стварэння да Крэўскай уніі / Рэц. С. Тарасаў. — Менск, 2019. С. 17.
  2. ^ Schmittlein R. Toponymes finnois et germaniques en Lituanie // Revue internationale d’onomastique. Nr. 2, 1948. P. 101, 102.
  3. ^ Schmittlein R. Les noms d’eau de la Lituanie (suite) // Revue internationale d’onomastique. Nr. 3, 1964. P. 167.
  4. ^ Gottschald M. Deutsche Namenkunde: Unsere Familiennamen nach ihrer Entstehung und Bedeutung. — Berlin, 2006. S. 522.
  5. ^ Дайліда А. Пачаткі Вялікага княства Літоўскага: ад стварэння да Крэўскай уніі / Рэц. С. Тарасаў. — Менск, 2019. С. 18.
  6. ^ Дайліда А. Пачаткі Вялікага княства Літоўскага: ад стварэння да Крэўскай уніі / Рэц. С. Тарасаў. — Менск, 2019. С. 21.
  7. ^ Міндаў, кароль Літовіі, у дакумэнтах і сьведчаньнях / А. Жлутка. — Менск, 2005. С. 111.
  8. ^ Міндаў, кароль Літовіі, у дакумэнтах і сьведчаньнях / А. Жлутка. — Менск, 2005. С. 113.
  9. ^ Урбан П. Старажытныя ліцьвіны: мова, паходжаньне, этнічная прыналежнасьць. — Менск: 2001. С. 49.
  10. ^ Siliņa-Piņķe R. Rufnamen in Riga im 15. Jahrhundert: Überlegungen über eine schichtenspezifische Namengebung // Die Stadt und ihre Namen. Bd. 2, 2013. S. 243.
  11. ^ Міндаў, кароль Літовіі, у дакумэнтах і сьведчаньнях / А. Жлутка. — Менск, 2005. С. 39.
  12. ^ Полоцкие грамоты XIII — начала XVI в. Т. 1. — М., 2015. С. 59.
  13. ^ Договор полоцкого князя Изяслава от имени Полоцка и Витебска с Ригой (1264—1267), Fontes historiae Magni Ducatus Lithuaniae
  14. ^ Scriptores rerum Prussicarum. Bd. 1. — Leipzig, 1861. S. 767.
  15. ^ ПСРЛ. Т. 3. — СПб., 1841. С. 58.
  16. ^ Міндаў, кароль Літовіі, у дакумэнтах і сьведчаньнях / А. Жлутка. — Менск, 2005. С. 112—113.
  17. ^ ПСРЛ. Т. 4. — СПб., 1848. С. 39.
  18. ^ ПСРЛ. Т. 4. — СПб., 1848. С. 180.
  19. ^ ПСРЛ. Т. 5. — СПб., 1851. С. 192.
  20. ^ Monumenta Poloniae historica. Pomniki dziejowe Polski / A. Bielowski. T. 2. — Lwów, 1872. S. 997.
  21. ^ Lietuvos Metrika. Knyga 3 (1440—1498). — Vilnius, 1998. P. 49.
  22. ^ Архив Юго-Западной России. Ч. 7, т. 1. — Киев, 1876. С. 47.

Літаратура[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]