Білінгавае абсталяваньне

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі

Білінгавае абсталяваньне (па-ангельску: billing — выстаўленьне рахункаў) — абсталяваньне, што выкарыстоўваецца апэратарамі мабільнае сувязі, Інтэрнэт-правайдэрамі ды іншымі кампаніямі дзеля аўтаматычнага падліку вартасьці нададзеных паслугаў.

Асноўнымі вытворцамі падобнага абсталяваньня для апэратараў сотавае сувязі зьяўляюцца кампаніі Sony-Ericsson, Siemens, Nokia ды падобныя.

Адпаведна білінг — гэта працэс збору інфармацыі пра тэлефонныя званкі, тэкстоўкі, сеціўны трафік ды іншыя пэрыядычныя паслугі з мэтай выстаўленьня карэктнага рахунку на аплату за іхнае выкарыстаньне.