Богдан Лобанц

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі
Богдан Лобанц
Богдан Лобанц
Пэрсанальная інфармацыя
Нарадзіўся 18 студзеня 1978 (46 гадоў)
Хунэдаара, Румынія
Рост 184 см
Вага 78 кг
Пазыцыя брамнік
Клюбы
Гады Клюб Гульні (галы)¹
1995—1997
1997—2000
2000—2006
2001—2002
2006—2007
2007—2009
2009—2018
Корвінул
Рапід Бухарэст
Аякс
Дынама Бухарэст (арэнда)
Фіярэнтына
Дынама Бухарэст
Рома
40 (0)
80 (0)
49 (0)
22 (0)
17 (0)
71 (0)
22 (0)
Зборныя
1998—2013 Румынія 85 (0)
Трэнэрскія клюбы
2024—4 Рапід Бухарэст

Богдан Лобанц (па-румынску: Bogdan Lobonț; нарадзіўся 18 студзеня 1978 году, Хунэдаара, Румынія) — румынскі футбаліст, брамнік. У 1998—2013 гадах выступаў за нацыянальную зборную Румыніі.

Кар’ера[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Раньнія гады[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Богдан пачаў кар’еру ў сваім родным горадзе Хунэдаара, выступаючы за клюб «Корвінул». У 1997 годзе Лобанц перайшоў у склад «Рапіда» Бухарэст, у якім выдатна выступаў. У 2000 годзе Лобанц перайшоў у нідэрляндзкі клюб «Аякс». Але неспрактыкаванасьць, а пазней і траўма не дазволілі Богдану стаць гульцом асноўнага складу, і на адзін сэзон ён быў аддадзены ў арэнду бухарэсцкаму «Дынама». Вярнуўшыся ў «Аякс», Лобанц пэрыядычна абараняў браму клюбу, добра зарэкамендаваўшы сябе ў матчах чэмпіянату Нідэрляндаў і Лізе чэмпіёнаў.

У студзені 2006 году Лобанц быў прададзены клюбу італьянскай Сэрыі А «Фіярэнтыне», які шукаў замену брамніку Сэбаст’ену Фрэю, які атрымаў траўму. Не зважаючы на тое, што Лобанц выдатна гуляў за клюб, па вяртаньні Фрэя Богдан стаў запасным гульцом.

Страціўшы месца ў нацыянальнай зборнай, Лобанц вырашыў пакінуць клюб і ў 2006 годзе вярнуўся на радзіму гуляць за «Дынама» Бухарэст, у якім да таго выступаў у арэндзе. Шмат у чым дзякуючы Богдану «Дынама» стала пераможцам чэмпіянату Румыніі й прайшло кваліфікацыю Лігі чэмпіёнаў.

«Рома»[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

31 жніўня 2009 году «Рома» выкупіла кантракт гульца ў «Дынама». Першае сваё зьяўленьне ў складзе рымскага клюбу Лобанц зьдзейсьніў 4 кастрычніка, калі выйшаў на зьмену ў матчы супраць «Напалі». У «Роме» Богдан не зьяўляецца асноўным брамнікам, а выходзіць толькі на матчыкалі асноўны брамнік ня можа згуляць. Гэтак у сэзоне 2011—2012 гадоў Лобанц 4 разы зьявіўся ў браме на матчах Сэрыі А, калі Стэкеленбург атрымаў траўму.

Міжнародная кар’ера[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Лобанц зьяўляецца брамнікам зборнай Румыніі з 1998 году, згуляўшы за гэты час больш за 70 матчаў у складзе нацыянальнай каманды.

Дасягненьні[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Клюбныя[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

«Рапід»:

«Дынама»:

«Аякс»:

Вонкавыя спасылкі[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Богдан Лобанцсховішча мультымэдыйных матэрыялаў