Беларускі кангрэсавы камітэт Амэрыкі

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі

Беларускі кангрэсавы камітэт Амэрыкі (БККА) — грамадзкая арганізацыя беларусаў у ЗША. Каардынуе работу беларускіх згуртаваньняў, якія прытрымліваюцца палітычнай плятформы Беларускай цэнтральнай рады.

Гісторыя[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Беларускі кангрэсавы камітэт Амэрыкі створаны 11 лютага 1951 году ў г. Саўт-Рывэр (штат Нью-Джэрзі) як выканаўчы орган Кангрэсу беларусаў Амэрыкі. Сярод задачаў БККА былі: каардынацыя працы беларускіх арганізацый у ЗША, выступленьні ад іх імя перад амэрыканскімі палітычнымі і грамадзкімі, а таксама міжнароднымі арганізацыямі. Першым старшынёй БККА стаў Мікола Шчорс.

Старшыні[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Камітэт зьбірае і распаўсюджвае інфармацыю на надзённыя беларускія тэмы. Выдае і распаўсюджвае часопіс «Беларуская думка».

Літаратура[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

  • Гардзіенка А. Беларускі кангрэсавы камітэт Амэрыкі (БККА) / Алег Гардзіенка. - Смаленск: [б.в.], 2009. - 428 с., [12] с. іл. - (БІНІМ; Бібліятэка Бацькаўшчыны, Кніга 16).
  • Ляднёва А. Беларускі кангрэсавы камітэт Амэрыкі // БелЭн у 18 т. Т. 2. - Мн., 1996.

Вонкавыя спасылкі[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]