Баш-Апаранская бітва

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі
Баш-Апаранская бітва
Манумэнт у гонар Баш-Апаранскай бітвы
Дата: 23 — 29 траўня 1918
Месца: Баш-Апаран
Вынік: Перамога Армэніі
Супернікі
Сьцяг краіны або тэрыторыі Асманская імпэрыяСьцяг АрмэнііРэспубліка Армэніі
Камандуючыя
Сьцяг краіны або тэрыторыі Кэмаль Эсад-пашаСьцяг Армэніі Драстамат Канаян
Джангір Ага
Колькасьць
Сьцяг Асманскай імпэрыі 1 полкСьцяг Армэніі атрад Дро (1000 чалавек)
1 кавалерыйскі полк падмацаваньня ад Сілікова

Баш-Апара́нская бітва (па-армянску: Բաշ Ապարանի ճակատամարտ) — узброенае сутыкненьне паміж турэцкімі войскамі, якія ўварваліся на тэрыторыю Армэніі, і армянскімі рэгулярнымі часткамі, якое адбылося 23 — 29 траўня 1918 году[1][2]. Падчас баёў турэцкія войскі былі пабіты і адкінуты да захаду ад Баш-Апарану.

Хада бітвы[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Пасьля захопу 21—22 траўня Амамлы туркі атрымалі магчымасьць пачаць наступ на поўдзень па галоўнай шашы напрост на Ерэван (у 120 км ад Амамлы). Маўсэс Сылікоў, камандуючы армянскім войскам у ваколіцах Сардарапату, вырашыў, што лепш за ўсё ў гэтай сытуацыі было б паслаць маленькі, але надзейны атрад з 1000 адборных стралкоў пад камандаваньнем дасьведчанага партызанскага лідэра Дро. Гэтая група, ўзброеная мноствам кулямётаў і 4 палявымі гарматамі, заняла пазыцыю ў цясьніне Баш-Апарана, перакрыўшы галоўную дарогу ў 50 км на поўдзень ад Амамлы.

23 траўня завязалася бітва паміж 3-м палком турэцкай 11-ай Каўкаскай дывізіі, надыходзячым з Амамлы і групай Дро. Сылікоў даслаў на дапамогу 2-ікавалерыйскі полк і 25 траўня Дро контратакаваў. Бітва зацягнулася і 26, і 28 траўня Сылікоў даслаў на дапамогу Дро пяхоту. 29 траўня армяне выбілі турэцкі полк на поўнач ад Баш-Апарану, захаваўшы пад кантролем значную цясьніну.

Наступствы[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Перамога армянскіх войскаў у Баш-Апаранскай бітве, разам зь перамогамі ў Сардарапацкай бітве і Каракіліскай бітве, адыграла вялікую ролю ў зьнішчэньні пагрозы ўварваньня турэцкіх войскаў у Арарацкую даліну.

Крыніцы[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

  1. ^ Yalçın Murgul, «Baku Expedition of 1917—1918: A Study of the Ottoman Policy towards the Caucasus», Master’s Thesis, 2007, Department of History Bilkent University, p. 55.
  2. ^ William Edward David Allen, Paul Muratoff, Caucasian Battlefields: A History of the Wars on the Turco-Caucasian Border 1828—1921, Cambridge University Press, 2011, ISBN 978-1-108-01335-2, p. 476.