Бацькі

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі
Выява бацькоў зь дзецьмі. Сям'я Віктара Шведа. 1930-ыя гады.

Бацькі — найбліжэйшыя сваякі чалавека, якія складаюць аснову яго сям'і (гл. бацька і маці). Значэньне бацькоў у адносінах да дзіцяці мае складаны і глыбокі характар і вагаецца ў залежнасьці ад звычаяў, веры і народа. Бацькі як выхавальнікі таксама нясуць адказнасьць за паводзіны свайго дзіцяці ў грамадзтве. Такім чынам, эправілы бацькоўскае апекі і выхаваньня дзіцяці ляжаць у аснове дабрабыту і паводзін як кожнага чалавека, так і грамадзтва ў цэлым. Дзіця, пазбаўленае бацькоў, вызначаецца як сірата.

Бацькам лічыцца продак у першым пакаленьні. Біялягічныя бацькі - бацькі зачалі і якія нарадзілі дзіця, прыёмныя бацькі - бацькі, якія выхоўваюць дзіця, але ня зьяўляюцца яго біялягічнымі бацькамі.

Дзякуючы апошнім дасягненьням у галіне мэдыцыны стала магчымым мець больш за двух біялягічных бацькоў. Прыклады трох біялягічных бацькоў уключаюць выпадкі сурагатнага мацярынства або зачацьце з удзелам трэцяе асобы, якая падала ўзоры ДНК падчас дапаможнай рэпрадуктыўнай працэдуры, якая зьмяніла генэтычны матэрыял дзіця.