Аўрыньюс

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі
Аўрыньюс
Герб Аўрыньюсу
Дата заснаваньня: 13 сьнежня 1918
Краіна: Бразылія
Штат: Сан-Паўлу
Плошча:
  • 296,203 км²
Насельніцтва:
Тэлефонны код: 14
Геаграфічныя каардынаты: 22°58′44″ пд. ш. 49°52′15″ з. д. / 22.97889° пд. ш. 49.87083° з. д. / -22.97889; -49.87083Каардынаты: 22°58′44″ пд. ш. 49°52′15″ з. д. / 22.97889° пд. ш. 49.87083° з. д. / -22.97889; -49.87083
Аўрыньюс на мапе Бразыліі
Аўрыньюс
Аўрыньюс
Аўрыньюс
Галерэя здымкаў у Вікісховішчы
http://www.ourinhos.sp.gov.br/

Аўры́ньюс (па-партугальску: Ourinhos) — горад у Бразыліі, які месьціцца ў штаце Сан-Паўлу. Паводле зьвестак на 2020 год насельніцтва гораду складала амаль 115 тысяч чалавек[2].

Гісторыя[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Горад быў створаны ў 1919 годзе, калі аддзяліўся ад Салту-Грандзі. Паводле адной з вэрсіяў назва гораду паходзіць ад старога гораду Арыньню, зь іншага боку ракі Паранапанэмы, які сёньня мае назву Жакарэзыньню з штату Парана. У горадзе разьвіты гандаль і сэктар паслуг. У сельскай гаспадарцы асноўнымі культурамі ёсьць цукровы трысьнёг, соя і кукуруза. Аўрыньюс мае і культурныя традыцыі, як то тэатар, музыка і спорт. Тут, да прыкладу, ладзяцца кірмашы, асноўным зь якіх ёсьць Аўрыньюскі сельскагаспадарчы і прамысловы кірмаш, які штогод праходзіць у чэрвені і лічыцца адной з найбуйнейшых падзеяў такога характару ў Бразыліі. Горад абслугоўваецца ўласным аэрапортам імя Бэнэдыту Пімэнтэла.

Крыніцы[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Вонкавыя спасылкі[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]