Ашнарава (Менская вобласьць)

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі
Ашнарава
лац. Ašnarava
Краіна: Беларусь
Вобласьць: Менская
Раён: Менскі
Сельсавет: Шаршунскі
Насельніцтва: 24 чал. (2012)[1]
Часавы пас: UTC+3
Тэлефонны код: +375 17
Паштовы індэкс: 223047[2]
СААТА: 6236858006[3]
Нумарны знак: 5
Геаграфічныя каардынаты: 54°5′59.222″ пн. ш. 27°22′7.007″ у. д. / 54.09978389° пн. ш. 27.36861306° у. д. / 54.09978389; 27.36861306Каардынаты: 54°5′59.222″ пн. ш. 27°22′7.007″ у. д. / 54.09978389° пн. ш. 27.36861306° у. д. / 54.09978389; 27.36861306
Ашнарава на мапе Беларусі ±
Ашнарава
Ашнарава
Ашнарава
Ашнарава
Ашнарава
Ашнарава

Ашна́рава[4] — вёска ў Беларусі, каля ракі Гуйкі. Уваходзіць у склад Шаршунскага сельсавету Менскага раёну Менскай вобласьці. Знаходзіцца на аўтамабільнай дарозе Н8954.

Назва[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Асноўныя артыкулы: Асінар (імя) і Войшнар

Паводле менскага дасьледніка Алёхны Дайліды, які разьвівае германскую (перадусім усходнегерманскую) этымалёгію імёнаў літоўскіх князёў і баяраў, імя Войшнар складаецца з фармантаў -войш-, які паходзіць ад гоцкага і бургундзкага waiþs 'паляваньне', гоцкага waiþja 'паляўнічы', і -нар-, які паходзіць ад гоцкага nasjan 'захоўваць, ратаваць'[5]. Такім парадкам, імя Войшнар азначае «захаваны на паляваньні»[6].

Таксама адзначалася старажытнае германскае імя Асінар (Asinar, Asinarius)[7].

Гісторыя[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

На 1776 год вёска Ашнарава ўваходзіла ў склад Менскага павету Менскага ваяводзтва Вялікага Княства Літоўскага і знаходзілася ў валоданьні Бутрымовічаў, тут было 7 двароў. На 1791 год яна ўваходзіла ў склад маёнтку Саламярэчча і належала да Заслаўскай парафіі[8].

Насельніцтва[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

  • 1909 год — 118 чалавек у вёсцы Вейшнараве і 53 чалавекі ў фальварку Вейшнараве[9]
  • 1999 год — 30 чалавек
  • 2010 год — 31 чалавек
  • 2012 год — 24 чалавекі[1]

Крыніцы[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

  1. ^ а б Гарады і вёскі Беларусі. Энцыкл. Т. 8. Кн. 3. — Менск, 2012.
  2. ^ Ашнарово - список улиц. Телефонный код 8-017 Белпошта (рас.)
  3. ^ Населённые пункты Республики Беларусь Архіўная копія ад 15 верасьня 2013 г.
  4. ^ Назвы населеных пунктаў Рэспублікі Беларусь: Мінская вобласць: нарматыўны даведнік / І. А. Гапоненка, І. Л. Капылоў, В. П. Лемцюгова і інш.; пад рэд. В. П. Лемцюговай. — Мн.: Тэхналогія, 2003. — 604 с. ISBN 985-458-054-7. (djvu) С. 316.
  5. ^ Дайліда А. Пачаткі Вялікага княства Літоўскага: ад стварэння да Крэўскай уніі / Рэц. С. Тарасаў. — Менск, 2019. С. 17—18.
  6. ^ Дайліда А. Пачаткі Вялікага княства Літоўскага: ад стварэння да Крэўскай уніі / Рэц. С. Тарасаў. — Менск, 2019. С. 21.
  7. ^ Förstemann E. W. Altdeutsches Namenbuch. Bd. 1: Personennamen. — Bonn, 1900. S. 150.
  8. ^ Гарады і вёскі Беларусі. Энцыкл. Т. 8. Кн. 3. — Менск, 2012. С. 359.
  9. ^ Список населенных мест Минской губернии. — Минск, 1909. С. 25.

Літаратура[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]