Ачхой-Мартан
Ачхо́ймарта́н (па-расейску: Ачхой-Мартан, па-чачэнску: Iашхой-Марта, ТIаьхьа-Марта) — вёска ў Расеі, сталіца Ачхоймартанаўскага раёну Чачэніі.
Назва вёскі[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]
Назва вёскі паходзіць ад ракі Ачхой й больш вялікай ракі Мартанга, дзе знаходзіцца большая частка вёскі.
.
Разьмяшчэньне[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]
Ачхоймартан знаходзіцца на захад ад места Грозны на адлегласьці каля 50 км. Паўз вёску цякуць рэкі Ачхой й Мартанга.
Мінулае[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]
Час заснаваньня вёскі невядомы. Напэўна існавала ў 19 стагодзьдзі. У 1944 годзе з-за высяленьня чачэнцаў вёска была перайменаваная ў Навасельскае. Пасьля аднаўленьня ЧІАССР і вяртаньня чачэнцаў вёска ізноў займела старую назву Ачхоймартан.
Насельніцтва[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]
Насельніцтва вёскі каля 21 600 чалавек. Асноўным народам зьяўляюцца чачэнцы.
Прамысловасьць[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]
У вёсцы займаюцца земляробствам. Гэта асноўны занятак жыхароў. Ёсьць жывёлагадоўля.
Вядомыя ўраджэнцы вёскі[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]
- Бета — таварыш імама Шаміля.