Арцём Рахманаў
Арцём Рахманаў | ||
Пэрсанальная інфармацыя | ||
---|---|---|
Нарадзіўся | 10 ліпеня 1990[1][2] (33 гады) | |
Рост | 195 см | |
Вага | 85 кг | |
Пазыцыя | паўабаронца, абаронца | |
Клюбная інфармацыя | ||
Клюб | Дынама Берасьце | |
Нумар | 33 | |
Клюбы | ||
Гады | Клюб | Гульні (галы)¹ |
2007—2008 | Менск-2 | 27 (4) |
2008—2012 | Менск | 46 (0) |
2013 | Славія Мазыр | 31 (0) |
2014 | Нёман Горадня | 12 (0) |
2015 | Левадыя Талін | 31 (5) |
2016—2017 | Мілсамі Архэй | 27 (4) |
2017 | Чарнаморац Адэса | 7 (0) |
2018 | Ракаў Чанстахова | 12 (1) |
2018 | Іслач | 12 (0) |
2019 | Эскільстуна | 5 (1) |
2019 | Іслач | 11 (0) |
2020—2021 | Рух Берасьце | 48 (4) |
2022 | Астана | 13 (0) |
2024— | Дынама Берасьце | 4 (1) |
Зборныя | ||
2008—2009 | Беларусь (да 19)[d] | 4 (1) |
2009—2012 | Беларусь (да 21) | 14 (1) |
2021 | Беларусь | 2 (0) |
¹ Колькасьць гульняў і галоў за прафэсійны клюб лічыцца толькі |
Арцём Рахма́наў (нарадзіўся 10 ліпеня 1990 году) — беларускі футбаліст, абаронца берасьцейкага «Дынама».
Кар’ера[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]
Выхаванец школы футбольнага клюбу «Менск», дзе гуляў за фарм-клюб «Менск-2». З 2008 году праходзіў у асноўны склад сталічнай каманды. За чатыры гады, аднак, ня здолеў стаць трывалым гульцом асноўнага складу. У сакавіку 2013 году далучыўся да мазырскай «Славіі»[3]. Замацаваўся ў асноўным складзе мазырскага клюбу на пазыцыі цэнтральнага абаронцы, але ня здолеў выратаваць яго ад вылету ў Першую лігу.
У студзені 2014 году перайшоў у гарадзенскі «Нёман»[4]. У складзе гарадзенцаў апынуўся на лаве запасных. У траўні 2014 году ў сувязі з пашкоджаньнем асноўнага цэнтральнага абаронцы Івана Садоўнічага займаў ягонае месца ў першай адзінаццатцы. Пасьля пераходу Садоўнічага ў канцы чэрвеня ў казаскі «Табол» на некаторы час быў асноўным абаронцам, але неўзабаве зноў апынуўся на лаўцы. У кастрычніку 2014 году кантракт зь «Нёманам» быў скасаваны[5].
У лютым 2015 году падпісаў кантракт з эстонскім клюбам «Левадыя» да канца 2016 году[6]. У студзені 2016 году праходзіў прагляд у казаскім «Іртышы», але камандзе не падышоў[7]. У сакавіку 2016 году перайшоў у малдаўскі клюб «Мілсамі»[8]. Доўгі час быў асноўным абаронцам «Мілсамі», але ў пачатку 2017 года праз траўмы страціў месца ў складзе. У траўні 2017 году, незадоўга да заканчэньня сезону, скасаваў кантракт з малдаўскім клюбам.
У ліпені 2017 году падпісаў кантракт з адэскім «Чарнаморцам»[9], які пакінуў у верасьні 2017 году[10]. У студзені 2018 году падпісаў кантракт з польскім клюбам «Ракаў» з Чанстаховы[11]. У ліпені 2018 году перайшоў у клюб «Іслач»[12]. У студзені 2019 году падпісаў кантракт з швэдзкім клюбам «Эскільстуна»[13]. Аднак, ужо ў ліпені 2019 году вярнуўся ў «Іслач»[14].
У студзені 2020 году далучыўся да берасьцейскага «Руха»[15], дзе замацаваўся ў пачатковым складзе. У сэзоне 2021 году быў капітанам каманды. У студзені 2022 году па заканчэньні працоўнае дамовы пакінуў «Рух»[16] і неўзабаве стаў гульцом казаскай «Астаны»[17], якой дапамог стаць чэмпіёнам Казахстану. У студзені 2023 году паводле пагадненьня бакоў скасаваў кантракт з клюбам[18]. У 2023 годзе заставаўся без клюбу, у выніку чаго выступаў у мэдыяфутболе. У студзені 2024 года пачаў трэнавацца зь берасьцейскім «Дынама» і неўзабаве падпісаў кантракт з клюбам[19].
Міжнародная[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]
У 2009—2012 гадах гуляў за моладзевую зборную Беларусі. 2 верасьня 2021 году дэбютаваў у нацыянальнай зборнай Беларусі, правёўшы на полі ўсе 90 хвілінаў у адборачным матчы чэмпіянату сьвету 2022 супраць зборнай Чэхіі (0:1).
Дасягненьні[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]
- Чэмпіён Казахстану: 2022
Статыстыка[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]
Клюб | Сэзон | Чэмпіянат | ||
---|---|---|---|---|
Дывізіён | Матчы | Галы | ||
Іслач | 2018 | Найвышэйшая ліга | 12 | 0 |
Крыніцы[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]
- ^ а б в Artem Rakhmanov // Transfermarkt (мн.) — 2000.
- ^ а б в Artsyom Rakhmanaw // FBref.com (мн.)
- ^ Кожан, Човин и Рахманов стали игроками «Славии» (рас.) Архіўная копія ад 2017-09-01 г.
- ^ Артем Рахманов стал игроком «Немана» (рас.)
- ^ Гродненский «Неман» расстался с четырьмя игроками (рас.)
- ^ Артем Рахманов заключил контракт с чемпионом Эстонии (рас.)
- ^ Рахманов не подошел "Иртышу" (рас.)
- ^ Артем Рахманов подписал контракт с молдавским «Милсами» (рас.)
- ^ Артем Рахманов стал игроком одесского «Черноморца» (рас.)
- ^ «Черноморец» Дулуба расстался с Рахмановым (рас.)
- ^ Артем Рахманов подписал контракт с польским клубом «Ракув» (рас.)
- ^ Рахманов стал игроком «Ислочи» (рас.)
- ^ Артем Рахманов продолжит карьеру в Швеции (рас.)
- ^ Рахманов официально представлен в качестве игрока «Ислочи» (рас.)
- ^ Рахманов - первый новичок "Руха" (рас.)
- ^ Рахманов и Бакай покинули "Рух" (рас.)
- ^ Артем Рахманов нашел работу в Казахстане (рас.)
- ^ "Астана" объявила о расторжении контракта с Рахмановым (рас.)
- ^ Артем Рахманов подписал контракт с брестским "Динамо" (рас.)
Вонкавыя спасылкі[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]
- Статыстыка «ПБ-Инфо» (рас.)
- Профіль на soccerway.com (анг.)
- Нарадзіліся 10 ліпеня
- Нарадзіліся ў 1990 годзе
- Нарадзіліся ў Менску
- Футбалісты клюбу «Дынама» Берасьце
- Футбалісты клюбу «Менск-2»
- Футбалісты клюбу «Менск»
- Футбалісты клюбу «Славія» Мазыр
- Футбалісты клюбу «Нёман» Горадня
- Футбалісты клюбу «Левадыя» Талін
- Футбалісты клюбу «Мілсамі» Архэй
- Футбалісты клюбу «Чарнаморац» Адэса
- Футбалісты клюбу «Ракаў» Чанстахова
- Футбалісты клюбу «Іслач» Менскі раён
- Футбалісты клюбу «Рух» Берасьце
- Футбалісты клюбу «Астана»
- Футбалісты моладзевай зборнай Беларусі
- Футбалісты зборнай Беларусі
- Беларускія футбалісты
- Футбалісты клюбу «Эскільстуна»