Арсень Скапец
Арсень Скапец | ||
Пэрсанальная інфармацыя | ||
---|---|---|
Нарадзіўся | 10 чэрвеня 2005[1] (18 гадоў) | |
Рост | 196 см[1] | |
Вага | 87 кг[1] | |
Пазыцыя | брамнік | |
Клюбная інфармацыя | ||
Клюб | БАТЭ | |
Нумар | 35 | |
Клюбы | ||
Гады | Клюб | Гульні (галы)¹ |
2024— | БАТЭ | 2 (0) |
2024— | → БАТЭ-2[d] | 1 (0) |
Зборныя | ||
2024— | Беларусь (да 21) | 1 (0) |
¹ Колькасьць гульняў і галоў за прафэсійны клюб лічыцца толькі |
Арсе́нь Скапе́ц (нар. 10 чэрвеня 2005 году) — беларускі футбаліст, брамнік барысаўскага БАТЭ.
Кар’ера[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]
Клюбная[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]
Выхаванец футбольнай акадэміі бырасаўскага БАТЭ. Першым трэнэрам гульца быў Аляксандар Міхайлаў. У 2022 годзе футбаліст пачаў выступаць у дублюючым складзе каманды, тады ж упершыню трапіў у заяўку на матч асноўнай дружыны. Перад пачаткам сэзону 2024 году пачаў рыхтавацца поруч зь першай камандай клюбу на сталай аснове. У красавіку быў пераведзены да другой каманды БАТЭ-2, у складзе якой дэбютаваў 7 красавіка ў Першай лізе ў матчы супраць «Баранавічаў». Ужо менш чым праз тыдзень быў вернуты да галоўнай каманды, браму якой абараняў 13 красавіка ў матчы Найвышэйшай лігі супраць жодзінскага «Тарпэда-БелАЗ».
Міжнародная[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]
У жніўні 2021 году быў выкліканы да складу зборнай Беларусі (да 17 гадоў), у складзе якой запачаткаваў выступы ў таварыскім матчы супраць зборнай Украіны. Таксама прыцягваўся да кваліфікацыйных матчаў чэмпіянату Эўропы, аднак заставаўся на лаўцы запасных. У сакавіку 2024 году выклікаўся да зборнай Беларусі (да 21 году) на адборачныя матчы чэмпіянату Эўропы[2]. Дэбютаваў у складзе моладзевай каманды 22 сакавіка 2024 году ў матчы супраць зборнай Грэцыі.
Крыніцы[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]
Вонкавыя спасылкі[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]
- Статыстыка «ПБ-Инфо» (рас.)
- Профіль (анг.) на Transfermarkt
- Профіль (анг.) на Soccerway
БАТЭ — цяперашні склад
|
---|
3 Хадаркевіч · 4 Мартынаў · 5 Банэ · 6 Сыдыбэ · 9 Ануфрыеў · 10 Нікіфарэнка · 11 Панюкоў · 13 Алексіевіч · 14 Жымо · 15 Пашэвіч · 17 Патапенка · 18 Шведчыкаў · 22 Гіцалеў · 23 Ігнацьеў · 24 Русенчык · 25 Нескаромны · 27 Пілецкі · 28 Чарнавок · 33 Сотнікаў · 35 Скапец · 68 Жульпа · 80 Мірскі · 84 Восіпаў · 98 Сьвідзінскі · 98 Афі · Трэнэр: Крывушэнка |