Андрэй Макаранка

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі
Андрэй Макаранка
Пэрсанальная інфармацыя
Нарадзіўся 16 сакавіка 2002(2002-03-16)[1] (22 гады)
Пазыцыя абаронца
Клюбная інфармацыя
Клюб Шахцёр Салігорск
Нумар 2
Клюбы
Гады Клюб Гульні (галы)¹
2021—4 Шахцёр Салігорск 17 (0)
2022 Шахцёр Петрыкаў 15 (0)
Зборныя
2023—4 Беларусь (да 21) 2 (0)

¹ Колькасьць гульняў і галоў за прафэсійны клюб лічыцца толькі
для нацыянальнай лігі, адкарэктавана на
20 красавіка 2024.
² Колькасьць гульняў і галоў за нацыянальную зборную
ў афіцыйных матчах, адкарэктавана на
20 лістапада 2023.

Андрэ́й Мака́ранка (нар. 16 сакавіка 2002) — беларускі футбаліст, абаронца салігорскага «Шахцёру».

Кар’ера[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Клюбная[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Выхаванец салігорскага «Шахцёру». З 2019 году пачаў выступаць за клюбны дубль. 4 жніўня 2019 году дэбютаваў за асноўную каманду гарнякоў, адгуляўшы другі тайм у матчы Кубка Беларусі супраць гомельскага «Лякаматыву» (2:1). У кастрычніку 2019 году падоўжыў кантракт з «Шахцёрам»[3]. У сэзоне 2020 году працягваў гуляць за дубль, у канцы году стаў прыцягвацца да асноўнай каманды. Дэбютаваў у Найвышэйшай лізе 25 красавіка 2021 году, выйшаўшы на зьмену ў канцы сустрэчы зь берасьцейскім «Рухам» (4:1). З пачатку 2022 году стаў трэнавацца зь петрыкаўскім «Шахцёрам» і ў сакавіку афіцыйна папоўніў склад каманды. У лістападзе 2022 году вярнуўся ў салігорскі «Шахцёр».

Міжнародная[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

У кастрычніку 2018 году гуляў за зборную Беларусі (да 17 гадоў) у кваліфікацыйным раўндзе чэмпіянату Эўропы, а ў сакавіку 2019 году — у элітным раўндзе.

Крыніцы[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Вонкавыя спасылкі[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]