Андрэй Бурдзейка

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі
Андрэй Бурдзейка
Дата нараджэньня 8 (20) чэрвеня 1899
Месца нараджэньня Менск
Дата сьмерці 1941
Месца вучобы Беларускі дзяржаўны ўнівэрсытэт
Занятак гісторык
Навуковая сфэра гісторык
Месца працы Беларускі дзяржаўны музэй
Навуковы кіраўнік Уладзімер Пічэта

Андрэ́й Віке́нцьевіч Бурдзе́йка (20 чэрвеня [ст. ст. 8 чэрвеня] 1899, Менск1941 ?) — беларускі гісторык, дасьледчык гісторыі беларускага права.

Біяграфія[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Нарадзіўся ў Менску 8 чэрвеня [ст. ст. 20] 1899 году. У 1925 годзе скончыў БДУ. Ягоным навуковым кіраўніком быў рэктар БДУ Уладзімер Пічэта. Працаваў навуковым супрацоўнікам у Беларускім дзяржаўным музэі. Вывучаў Статуты ВКЛ. Даказаў існаваньне прыгоньніцтва ў ВКЛ. Упершыню ў беларускай гістарыяграфіі адзначыў ролю Наваградка як сталіцы ВКЛ у ХІІІ ст.

Арыштаваны АДПУ БССР 19 ліпеня 1930 году па справе «Саюзу вызваленьня Беларусі». 10 красавіка 1931 году асуджаны на 5 гадоў ссылкі, якую адбываў у Елабузе (Татарстан). Рэабілітаваны ў 1957 годзе.

Творы[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

  • Нарыс сацыяльна-эканамічнага жыцьця места Навагрудку ў XVI ст. // Гістарычна-археалягічны зборнік. 1927, № 1

У нас час перавыдадзена ў часопісе ARCHE. - 2009. -№7. - с. 648—666

  • Землеўласьнік і земляроб па Літоўскаму статуту 1566 г. // Працы БДУ. 1927, № 14—15; 1928, № 20.

У нас час перавыдадзена ў часопісе ARCHE. - 2009. -№7. - с. 921—956

Літаратура[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

  • Пичета В. Изучение Литовских статутов в новейшей историко-юридической литературе (1918—1940 гг.) // Пичета В. Белоруссия и Литва в XV—XVI в. М., 1961;
  • Энцыклапедыя гісторыі беларусі Беларусі, т. 2.

Вонкавыя спасылкі[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]