Аляксандар Гарцуеў

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі
Аляксандар Гарцуеў
Імя пры нараджэньні Аляксандар Фёдаравіч Гарцуеў
Род дзейнасьці актор, рэжысэр
Дата нараджэньня 15 чэрвеня 1959 (64 гады)
Грамадзянства Беларусь
Месца вучобы
Занятак тэатральны рэжысэр, прафэсар унівэрсытэту
Месца працы
Дзеці Валянціна Гарцуева[d]
Узнагароды Нацыянальная тэатральная прэмія (2011)

Алякса́ндар Фёдаравіч Гарцу́еў (нар. 1954 г.) — рэжысэр і актор тэатру. Ляўрэат 1-й Нацыянальнай тэатральнай прэміі Беларусі (2011 г.). З 28 сакавіка 2012 г. 3-і мастацкі кіраўнік Рэспубліканскага тэатру беларускай драматургіі (РТБД).

Жыцьцяпіс[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

У 1980 г. скончыў акторскі факультэт Беларускага дзяржаўнага тэатральна-мастацкага інстытуту (цяпер БДАМ) і ўладкаваўся акторам у Акадэмічны тэатар імя Янкі Купалы. У 1994 г. перайшоў у Рэспубліканскі тэатар беларускай драматургіі (РТБД), на сцэне якога ў якасьці рэжысэра паставіў свой першы спэктакль «Чорны квадрат»[1]. З 1998 г. адначасна выкладаў у якасьці дацэнта майстэрства актора і рэжысуру драмы ў Беларускай акадэміі мастацтваў. Тамсама стаўся мастацкім кіраўніком курсаў рэжысэраў драмы і аўтарам падручнікаў рэжысуры драмы.

У 2000 г. скончыў рэжысэрскі факультэт Расейскай акадэміі тэатральнага мастацтва(ru) ў Маскве (цяпер РІТМ), дзе прайшоў стажаваньне пад кіраўніцтвам народнага артыста Расеі Леаніда Хейфеца(ru). Пасьля ўладкаваўся штатным рэжысэрам у Нацыянальны акадэмічны тэатар імя Янкі Купалы. У 2008 г. выпусьціў курс маладых рэжысэраў драматычнага тэатру ў Беларускай дзяржаўнай акадэміі мастацтваў[1].

29 красавіка 2010 г. зрабіў на сцэне Купалаўскага тэатру прэм’еру драмы «Ня мой» паводле аповесьці Алеся Адамовіча «Нямко». 10 кастрычніка 2011 г. атрымаў за пастаноўку 1-ю Нацыянальную тэатральную прэмію ў намінацыях «Лепшы спэктакль году» і «Лепшая сучасная пастаноўка паводле твораў беларускіх аўтараў». 28 сакавіка 2012 г. стаўся 3-м мастацкім кіраўніком Рэспубліканскага тэатру беларускай драматургіі (РТБД) на прапанову яго новапрызначанага дырэктара Ігара Сігова[2].

Творчасьць[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

На 2013 г. паставіў 35 спэктакляў у тэатрах Беларусі. Найбольш знаныя пастаноўкі: «Крывавая Мэры» (1996 г., Зьміцер Бойка), «Дзядзька Ваня» (1999 г., Антон Чэхаў), «Трыстан і Ізольда» (1999 г., Сяргей Кавалёў), «Брат мой Сымон» (2000 г., Аляксей Казанцаў), «Кім» (2001 г., Аляксей Дудараў), «Люці» (2003 г., А.Дудараў), «Дзіўная місіс Сэвідж» (2003 г., Джон Патрык), «Раскіданае гняздо» (2005 г., Янка Купала), «Івона — прынцэса Бургундская» (2005 г., Вітольд Гамбровіч), «Прымакі» (2006 г., Я.Купала), «Маэстра» (2006 г., Марыя Ладо), «Дзеці Ванюшына» (2008 г., Сяргей Найдзёнаў), «Хам» (2009 г., Эліза Ажэшка), «Залёты» (2010 г., Вінцэнт Дунін-Марцінкевіч), «Ня мой» (Алесь Адамовіч), «Ноч Гельвера» (2011 г., Інгмар Вілквіст), «Субота. Нядзеля. Панядзелак» (2012 г., Эдуарда дэ Філіпа), «Людзі на балоце» (2012 г., Іван Мележ).

Сям’я[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Жонка — акторка Зоя Белахвосьцік.

Крыніцы[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]