Алоля (рака)

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі
Мост праз раку

Ало́ля — рака ў Пскоўскай вобласьці ў Маскоўшчыне.

Выток ракі разьмешчаны на Бяжаніцкім узвышшы (возера Арно) на тэрыторыі Балгатаўскай воласьці Апочацкага раёна, а далей цячэ па Кудзеверскай воласьці Бяжаніцкага раёна. Затым памежна па тэрыторыях Апочацкага раёна (Глыбокаўская воласьць) і Пусташкінскага раёна (Шчукінская і Алольская воласьці).

Працякае празь некалькі азёр, найбуйнейшымі зь якіх зьяўляюцца Кудзеверскае і Бардава. У 29 км ад вусьця па левым беразе ўпадае рака Цыпілянка.

Этымалёгія[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Назва ракі мае балцкае паходжаньне. Корань слова *al- зьвязваюць зь індаэўрапейскім коранем, якое мае значэньне «цячы», ён выяўляецца ў сучасным жамойцкім (г. зн. летувіскім) alėti  — «цячы, сачыцца». Наступны за коранем суфікс -al таксама балцкі.