Азэрбайджанская савецкая энцыкляпэдыя

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі
Азэрбайджанская савецкая энцыкляпэдыя
Азәрбајҹан Совет Енсиклопедијасы
Azərbaycan Sovet Ensiklopediyası
Поўны збор энцыкляпэдыі
Поўны збор энцыкляпэдыі
АўтарыРасул Рза і Джаміль Гуліеў
КраінаАзэрбайджанская ССР, СССР
Мова арыгіналуАзэрбайджанская
ВыдавецтваАкадэмія навук Азэрбайджанскай ССР
Выданьне1976—1987

«Азэрбайджанская савецкая энцыкляпэдыя» (па-азэрбайджанску: Азәрбајҹан Совет Енсиклопедијасы, АСЕ, Azərbaycan Sovet Ensiklopediyası, ASE) — першая ўнівэрсальная энцыкляпэдыя азэрбайджанскай мовай. Выдадзеная ў Баку ў 1976—1987 роках у 10 тамах. Апошні том, прысьвечаны выключна Азэрбайджанскай ССР, так і не выйшла. Гэта была апошняя савецкая рэспубліканская энцыкляпэдыя. Галоўнымі рэдактарамі былі Расул Рза і Джаміль Гуліеў.

Крыніцы[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]