За савецкім часам Выканаўчы камітэт Савету народных дэпутатаў Ленінскага раёну Менска меў старшыню, якога зацьвярджаў Савет народных дэпутатаў Ленінскага раёна места Менск. Аднак да галасаваньня на Савеце мясцовы райкам КПБ зацьвярджаў будучага старшыню на паседжаньні бюро райкаму. Старшыня павінен быў быць:
грамадзянін СССР, а пазьней пасьля распаду СССР, грамадзянін Беларусі
узрост 18 гадоў і болей
мець вопыт кіраваньня ў дзяржаўных установах
членства ў КПБ (да распаду СССР)
Былі іншыя патрабаваньні да чалавека, які хацеў быць старшынём райвыканкаму. Напрыклад, вернасьць, паслухмянасьць сваім начальнікам.