Абмеркаваньне шаблёну:Крашэўскі

Змест старонкі недаступны на іншых мовах.
Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі

Прапаную абмеркаваць мэтазгоднасьць разьмяшчэньня дадзенага шаблёну ў артыкулах пра асобаў, якія перакладалі творы Ю. Крашэўскага (гл. Пятро Бітэль, Васіль Сёмуха, Міхаіл Кенька і г.д.). П. Бітэль займаўся перакладамі з больш чым 10 аўтараў, сьпіс перакладзеных В. Сёмухам аўтараў нашмат шырэйшы, М. Кенька пераклаў таксама «Крыжакоў» Сянкевіча. Калі кожную навігацыйную табліцу, прысьвечаную будзь-якому літаратару зьмяшчаць на старонцы ягонага перакладніка, то ў нас могуць атрымацца нязграбныя рознатэматычныя калажы. Мяркую, дадзены шаблён ня мае дастатковай энцыкляпэдычнай значнасьці, каб зьмяшчаць яго на старонцы В. Сёмухі ды іншых перакладнікаў польскага аўтара. Прапаную пакуль прыбраць шаблён з гэтых артыкулаў і надалей паўстрымацца ад такой практыкі. --Jauhienij (гутаркі) 23:37, 20 траўня 2012 (FET)

  • Калі нікто ня будзе супраць, цягам некалькіх дзён выпраўлю хіб. --Jauhienij (гутаркі) 01:54, 23 траўня 2012 (FET)
Згодны, што дадаваць шаблён на кожны артыкул, на які шаблён спасылаецца — лішняе. Тым болей, гэта overlinking. — Wizardist г 13:36, 23 траўня 2012 (FET)