Абмеркаваньне:Spasenie

Змест старонкі недаступны на іншых мовах.
Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі

Хутчэй за ўсё ў гэтай сытуацыі коска непатрэбная. --Ліцьвін (гутаркі) 20:29, 18 сьнежня 2019 (+03)[адказаць]

Першая частка складаназлучанага сказу: «У тым жа годзе хлопцы пачалі рэпэтаваць, ствараць першыя песьні». «Хлопцы» — дзейнік, «пачалі рэпэтаваць, ствараць» — пералічэньне выказьнікаў.
Другая частка складаназлучанага сказу: «Ужо празь некалькі месяцаў іх запрасілі на гастролі па Якутыі». Безасабовы сказ з выказьнікам «запрасілі».
Абедзьве часткі адна ад другое незалежныя, аддзяляюцца коскай ці кропкай з коскай. «У тым жа годзе» ня можа адносіцца да абодвух зь іх адразу. -- Renessaince 20:44, 18 сьнежня 2019 (+03)[адказаць]
Добра. Дзякуй за тлумачэньне. --Ліцьвін (гутаркі) 20:51, 18 сьнежня 2019 (+03)[адказаць]
«“У тым жа годзе” годзе хлопцы пачалі рэпэтаваць, ствараць першыя песьні» (1) і «“У тым жа годзе” празь некалькі месяцаў іх запрасілі на гастролі па Якутыі» (2) (агульны даданы член “У тым жа годзе”, гл. (https://elib.bspu.by/bitstream/doc/32746/1/Кветк%20Часопіс%20бел.мова%20і%20літаратура.pdf, старонка 3; https://rep.bsatu.by/bitstream/doc/2134/1/Belaruskaya-mova.pdf, старонка 63 і інш.)). -- --pr12402 (гутаркі), 18 сьнежня 2019
І ў гэтым выпадку ўсё адно будзе коска, бо йдзе пералічэньне «пачалі рэпэтаваць», «ствараць», «іх запрасілі»… -- Renessaince 10:40, 19 сьнежня 2019 (+03)[адказаць]
Па якім правілы? Коска ставіцца пры пералічэньні аднародных членаў, калі яны не разьмежаваны злучнікамі. У дадзеным выпадку аднародныя (г.з. адносяцца да аднаго дзейніка “хлопцы”) выказьнікі “пачалі рэпэтаваць”, “(пачалі) ствараць” (паміж імі коска). “Запрасілі” — асобны сказ-выказьнік. Сказ у цэлым ёсьць складаназлучаны, злучнік “і” паміж граматычнымі асновамі, які іх падзяляе, але ёсьць агульны даданы член для абедзьвюх частак складаназлучананага сказа “у тым жа годзе” — коска паміж імі ня ставіцца. Усе дзеяньні, зразумела, былі ў адным і тым жа годзе. (◕‿◕✿) --pr12402 (гутаркі), 19 сьнежня 2019
Ня думаў, што за коску распачнецца такая спрэчка. На жаль, ня ведаю, як яшчэ патлумачыць. Можаце выпраўляць, як хочаце, але па адчуваньнях тут яна стаяць ня мусіць. -- Renessaince 15:59, 23 сьнежня 2019 (+03)[адказаць]