Абмеркаваньне:Ула

Змест старонкі недаступны на іншых мовах.
Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі

Прапаную перанесьці ў Вула, бо націск на першы склад і ў такіх выпадках узьнікае прыстаўны «в-» (напрыклад, Ворша). --Red_Winged_Duck 17:52, 25 студзеня 2012 (FET)

Я таксама сьпярша схіляляўся да «Вулы», але потым надумаў пакінуць статус-кво. Пытаньне даволі няпростае: тапонім мае балцкае паходжаньне + асабіста я ня ведаю крыніцаў, дзе б сьцьвярджалася, што форма Вула зьяўляецца слушнейнай (вось тут, напрыклад, сьцьвярджаецца адваротнае). Магчыма хтосьці падкажа якія-небудзь АК датычна традыцыйных назваў, дзе б прыводзіліся гістарычна абгрунтаваныя натуральныя беларускія формы з улікам вымовы мясцовых жыхароў. --Казімер Ляхновіч 18:05, 25 студзеня 2012 (FET)
Не бяруся сьцьвярджаць, аднак хацеў бы падзяліцца наступнай тэорыяй: як вядома, у беларускім Падзьвіньні ды Падняпроўі захавалася шмат скандынаўскіх тапанімаў (гл. Андрэй Катлярчук «Швэды ў гісторыі й культуры беларусаў», с.44). Ulla — памяншальная форма ад імя Ulrika, шырока распаўсюджанага ў Скандынавіі. Можа гэта чарговы сканд. тапанім? Падкрэсліваю, гэта мая ўласная думка, без якіх то прэтэнзыяў што гэта менавіта так.--Lesnas ättling 22:58, 25 студзеня 2012 (FET)
Што да пытаньня прыстаўнога «в», у Смоліча ў «Географіі Беларусі» мястэчка ня згадваеццаале затое згадваецца рака і пішацца там як Вула або Вулла (менавіта празь дзьве «л»), пры гэтым у сьпісе геаграфічных найменьняў пазначана: Вула (Улла) (як бачым асноўнае значэньне Вула). --Red_Winged_Duck 23:54, 26 студзеня 2012 (FET)
Дзякуй за крыніцу. Вельмі паважаю гэтае выданьне і шмат у чым імкнуся на яго арыентавацца, але на жаль, тамака не заўжды прыводзяцца слушныя формы назваў. Таму для абгрунтаванага пераносу было б няблага прывесьці яшчэ крыніцаў, пажадана — меркаваньні мовазнаўцаў. Пакуль трохі статыстыкі з аўтарытэтных рэсурсаў: kamunikat.org (Вула 22, Ула 2400), knihi.com (Вула 4, Ула 14), nn.by (Вула 9, Ула 1440), svaboda.org (Вула 3, Ула 73). --Казімер Ляхновіч 00:17, 27 студзеня 2012 (FET)