Абмеркаваньне:Мы выйдзем шчыльнымі радамі

Змест старонкі недаступны на іншых мовах.
Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі

Думаю, гэта падыходзіць да гімна якой-небудзь рэвалюцыі, але ніяк не да гімну дэмакратычнай і па-сутнасьці мірнай краіны... --Zap 21:10, 22.02.2006 (UTC)

Тут факт, а не разважаньні! -- Slaver 21:29, 22.02.2006 (UTC)
Я выказваю меркаваньне па гэтаму факту --Zap 22:05, 22.02.2006 (UTC)
Энцыкляпэдыя - месца для фактаў, а не для чыіхсьці меркаваньняў. Дарэчы, калі вам не падабаецца гэты гімн, раю прачытаць тэксты "Марсэльезы" або "Песьні Італьянцаў". Яны таксама пасуюць да якой-небудзь рэвалюцыі, і зусім не для гімнаў дэмакратычных і па-сутнасьці мірных краінаў (Францыі і Італіі). Але ж падзі ж ты - нікому і ў галаву не прыходзіла іх адмяняць. Juras14 00:33, 23.02.2006 (UTC)
А я думаў, што старонка "гутаркі" - дзеля гутарак і меркаваньняў а не для выпраўленьняў тэксту. --Zap 18:14, 23.02.2006 (UTC)

Спадарове экспэрты, калі ласка, паслухайце аўдыё в украінском артыкуле і скажыце, ці вам вядома, адкуль яно? Загадзя дзякую! --Zx-man 18:00, 25 сакавіка 2007 (UTC)


Зьмясьціце спасылку, дзе сказана, што ён быў афіцыйна названы гімнам. Бо шырака сустракаецца выказваньне, што ён "лічыцца гімнам БНР" --Partei 18.07.2007 (UTC)