Абмеркаваньне:Баварскі дыялект

Змест старонкі недаступны на іншых мовах.
Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі

УВАГА!!! Сур’ёзная памылка! Швабска-алеманскі й франконскі дыялекты, як і БАВАРСКІ, належаць да групы верхненямецкіх дыялектаў, але два першых НЕ зьяўляюцца паддыялектамі трэцяга. Распаўсюджваньне БАВАРСКАГА дыялекту добра бачна на прадстаўленай Вамі мапе (частка Баварыі, Аўстрыя, Паўднёвы Тыроль у Італіі, некаторыя раёны Чэхіі). Крыніца: артыкул у нямецкім разьдзеле.--Lesnas ättling 15:05, 8 кастрычніка 2011 (FET)

Яшчэ раз перачытаў: варта проста выправіць на "усе дыялекты Баварыі" замест "Баварскія дыялекты".--Lesnas ättling 15:09, 8 кастрычніка 2011 (FET)
Назву артыкула варта пакінуць у цяперашнім выглядзе, а зьмест вы можаце адрэдагаваць у любы час. Калі артыкул доўгі час ня будзе рэдагавацца, то варта прыбраць інфармацыю пра дыялектны падзел. --Jauhienij 15:33, 8 кастрычніка 2011 (FET)
Дык я ўжо адрэдагаваў, цяпер, здаецца, ўсё слушна -- вось толькі напачатку артыкула гаворка йдзе аб баварскім дыялекце, а потым -- аб дыялектах Баварыі...--Lesnas ättling 15:39, 8 кастрычніка 2011 (FET)
Сапраўды. Я так разумею, што швабскі і ўсходнефранконскі дыялекты стаяць у адным шэрагу з баварскім дыялектам і ўсе зьяўляецца дыялектамі Баварыі? Тады можна прыбраць зьвесткі пра дыялекты Баварыі і пакінуць выключна пра баварскі дыялект. --Jauhienij 15:43, 8 кастрычніка 2011 (FET)
Так, лепш прытрымлівацца назвы артыкулу, а пра іншыя дыялекты (ў т.л. на якіх размаўляюць у Баварыі) стварыць асобныя артыкулы.--Lesnas ättling 15:47, 8 кастрычніка 2011 (FET)
Пераглядзіце, калі ласка, ці ўсё карэктна. --Jauhienij 15:51, 8 кастрычніка 2011 (FET)
Так, цяпер усё добра!--Lesnas ättling 15:59, 8 кастрычніка 2011 (FET)