Абарона Ўлацлаўка

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі
Абарона Ўлацлаўка
Бітвы пад Улацлаўкам
Дата: 13—19 жніўня 1920
Месца: ваколіцы Ўлацлаўка
Вынік: перамога палякаў
Супернікі
Расея РасеяПольшча Польшча
Камандуючыя
Гая ГайВойцех Грамчынскі
Колькасьць
15-я кавалерыйская дывізія(d), 157-я брыгада 53-й стралковай дывізіі(d) (агулам каля 2700 жаўнераў, некалькі дзясяткаў кулямётаў, 8 гарматаў)запасны батальён 14-га Куяўскага пяхотнага палка(d), запасны швадрон 2-га шэвалежэрскага палка(d), запасны батальён 4-га палка лёгкай артылерыі(d), 2-я (18-я) рота 5-га чыгуначнага батальёну(d), бронецягнік „Канеў II(d)”, узвод 1-га палка конных стральцоў(d), маршавы батальён 28-га Канеўскага стралецкага палка(d), аддзел Нацыянальнай паліцыі(d) (агулам 1925 жаўнераў, 18 кулямётаў, 8 гарматаў)
Страты
600 палонныхкаля 280 забітых і параненых, 500 палонных

Абаро́на Ўлацла́ўка — бітва ў часе польска-бальшавіцкай вайны, якая адбылася ў ваколіцах Ўлацлаўку 13—19 жніўня 1920 року.

Перадумовы[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Увесну 1920 року бальшавіцкая армія пад даводзтвам Міхаіла Тухачэўскага перайшла ў контранаступ на заходнім напрамку, а з поўдня наступала конная армія Сямёна Будзённага. 27 траўня 1920 року ў Варшава створаная Антыбальшавіцкая ліга, аддзелы якой паўсталі і ва Ўлацлаўку. 1 ліпеня створаная Рада абароны дзяржавы(d). Ва Ўлацлаўку ў ліпені таксама створаны Камітэт абароны дзяржавы, але фактычна падрыхтоўкай да абароны места займалася моладзь, найперш харцары. Яны далучаліся ў існыя вайсковыя падразьдзяленьні, а таксама дапамагалі ўзводзіць фартыфікацыі, капалі акопы. Узначаліў абарону Ўлацлаўка колішні афіцэр расейскай арміі палкоўнік Войцех Грамчынскі.

Хада бітвы[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Помнік і брацкая магіла абаронцаў Віслы 1920 року ва Ўлацлаўку

Уночы з 13 на 14 жніўня 3-і кавалерыйскі корпус(d) Гай-Хана заняў пазыцыі на падыходах да Ўлацлаўка, а ранкам пасьля гадзіннага бою бальшавіцкія патрулі захапілі вёску Багуцін. За імі падышла артылерыя, якая пачала абстрэл Горнага Шпіталю.

Увечары 15 жніўня бальшавіцкія войскі атакавалі і прымусілі адступіць батальён 4-га палка палявой артылерыі, але пасьля падмацаваньня бронецягніком і цяжкімі кулямётамі да ранку наступнага дня палякі вярнулі страчаныя пазыцыі[1].

16 жніўня 2-я і 3-я роты запаснога батальёну 14-га палка пяхоты паспрабавалі прарвацца да мосту, але былі атакаваныя кавалерыйскім швадронам Гая, большасьць іх трапіла ў палон. Агулам у гэты дзень палякі страцілі 250 чалавек забітымі і 500 паланёнымі[2]. Аднак непрыяцель ня здолеў перайсьці мостам празь Віслу і пачаў артылерыйскі абстрэл.

18 жніўня артылерыйскі абстрэл суцішыўся. 19 жніўня бальшавікі, ня здолеўшы перарваць чыгуначныя шляхі да Варшавы і Лодзі, пачалі адыходзіць у кірунку Плоцка. Празь дзень польскія войскі пачалі іхні перасьлед[3].

Вынікі[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

За ініцыятыўнасьць, выбітную адвагу і адданасьць, выказаную на сапёрскай службе пад даводзтвам маёра Казімера Можджэна ў часе абароны Ўлацлаўка, Крыжам Адважных былі ўзнагароджаныя паручнік Чэслаў Гельман і ўзводны Францішак Цукернік.

Памяць[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

На месцы гібелі часткі польскіх жаўнераў 1 кастрычніка 1922 адкрыты помнік палеглым абаронцам Віслы 1920 року. Узімку 1939—1940 рокаў помнікі зьнішчылі нямецкія акупанты, паўторна адкрыты 18 жніўня 1990 року.

Крыніцы[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

  1. ^ Dziki 2018. С. 32.
  2. ^ Laskowski 1937. С. 446.
  3. ^ Dziki 2018. С. 44.

Літаратура[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

  •  Dziki, Tomasz Włocławek 1920. W obronie Wisły. — Warszawa: Bellona, 2018. — ISBN 9788311154964
  • Encyklopedia wojskowa / Otton Laskowski. — Warszawa: Wydawnictwo Towarzystwa Wiedzy Wojskowej i Wojskowego Instytutu Naukowo-Wydawniczego, 1937. — Т. VI.
  •  Odziemkowski, Janusz Leksykon wojny polsko – rosyjskiej 1919—1920. — Warszawa: Oficyna Wydawnicza „Rytm”, 2004. — ISBN 8373990968