Ўільям Морыс

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі
Ўільям Морыс
Дата нараджэньня 24 сакавіка 1834(1834-03-24)[1][2][3][…]
Месца нараджэньня
Дата сьмерці 3 кастрычніка 1896(1896-10-03)[1][2][3][…] (62 гады)
Месца сьмерці
Месца пахаваньня
Месца вучобы
Занятак архітэктар, паэт, дызайнэр, графічны дызайнэр, маляр, пісьменьнік навуковай фантастыкі, палітык, ілюстратар
Жанры дэкаратыўна-прыкладное мастацтва[d][9]
Плынь Arts and Crafts movement[d] і сымбалізм[10]
Сайт williammorrissociety.org

Ўільям Морыс (па-ангельску: William Morris; 24 сакавіка 1834, Ўолтэмстаў — 3 кастрычніка 1896 году, Лёндан) — ангельскі мастак, пісьменьнік, тэарэтык мастацтва, грамадзкі дзяяч.

Біяграфія[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Вучыўся ў Оксфардзкім унівэрсытэце з 1853 па 1856 гады. 3 1856 году працаваў у архітэктурнай майстэрні Джорджа Эдмунда Стрыта ў Лёндане. У 1857—1862 гадах займаўся жывапісам.

3 1860-х гадоў пад уплывам ідэяў прэрафаэлітаў, як то Томаса Карлайла і Джона Раскіна, выступаў з рамантычнай крытыкай буржуазнага ладу, машыннай вытворчасьці проціпастаўляючы народныя рамёствы, традыцыі ручной працы і індывідуальную мастацкую творчасьць, у якіх бачыў сродак эстэтычнага выхаваньня і пераўвасабленьня грамадзтва. У 1861—1862 гадах заснаваў (з П. Маршалам і Ч. Фолкнерам) мастацка-прамысловую кампанію (саматужныя майстэрні дэкаратыўнай размалёўкі, мэблі, тканінаў, мэталічных вырабаў, вітражоў, шпалераў, вышывак і іншага), у 1890—1891 гады стварыў Келмскоцкае выдавецтва. Вырабы ягоных майстэрняў, афармленьне інтэр’ераў і кнігаў вызначаліся рысамі дэкаратыўных стылізацыяў на ўзор сярэднявечнага мастацтва. Творчасьць Морыса папярэднічала ўзьнікненьню стылю мадэрн і заклала асновы мастацкага канструяваньня.

Імкненьне да сярэдневячных матываў і рамантычнай стылізацыі вобразаў уласьціва і для ягонай літаратурнай творчасьці. Ён склаў паэмы «Абарона Гінэўры» (1858), «Зямны рай» (ч. 1—3, 1868—1870), аповесьць «Сон пра Джона Бола» (1888). Аўтар сацыяльна-ўтапічнага рамана «Зьвесткі неадкуль, або Эпоха шчасьця» (1891).

Крыніцы[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Літаратура[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

  • Морыс // БЭ ў 18 т. Т. 10. Мн., 2000.

Вонкавыя спасылкі[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]