Ірына Казуліна
Ірына Казуліна | |
Род дзейнасьці | грамадзкі дзеяч |
---|---|
Дата нараджэньня | 19 кастрычніка 1959 |
Месца нараджэньня | Менск, БССР |
Дата сьмерці | 23 лютага 2008 (48 гадоў) |
Месца сьмерці | Менск, Беларусь |
Прычына сьмерці | рак лёгкіх |
Месца вучобы | |
Занятак | навукоўца |
Ірына Казуліна (19 кастрычніка 1959 — 23 лютага 2008) — грамадзкі дзеяч, жонка былога кандыдата ў прэзыдэнты Аляксандра Казуліна.
Скончыла мэханічна-матэматычны факультэт Беларускага дзяржаўнага ўнівэрсытэту, дзе і пазнаёмілася са сваім будучым мужам Аляксандрам Казуліным. Працавала праграмістам у НПА «Планар», затым — у Цэнтры праблем чалавека БДУ. Скончыла Міжнародную школу бізнэсу і мэнэджмэнту тэхналёгіяў БДУ (цяпер Інстытут бізнэсу і мэнэджмэнту тэхналёгіяў БДУ). Пасьля працавала маркетолягам ў тым самым Цэнтры.
Актыўна дапамагала хворым на рак малочнай залозы. У 2007 годзе выступіла адной з арганізатараў праведзенай у Менску міжнароднай канфэрэнцыі па праблемах падтрымкі жанчын, хворых на рак малочнай залозы.
Памерла ў 19:40 23 лютага 2008 году на 49-м годзе жыцьця[1].
Крыніцы[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]
Вонкавыя спасылкі[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]
- Анлайн-канфэрэнцыя з Ірынай Казулінай (14.07.2006)
- Інтэрвію Ірыны Казулінай на YouTube (пачатак 2008 г.)