Іван Чарнякевіч
- Вікіпэдыя мае артыкулы пра іншых асобаў з прозьвішчам Чарнякевіч.
Іван Чарнякевіч | |
Імя пры нараджэньні | Іван Міхайлавіч Чарнякевіч |
---|---|
Дата нараджэньня | 1955 |
Месца нараджэньня | Плябанцы, Пружанскі раён Берасьцейскай вобласьці, БССР |
Занятак | маляр |
Іва́н Міха́йлавіч Чарняке́віч (нар. 1955, вёска Плябанцы Пружанскага раёну Берасьцейскай вобласьці, БССР) — беларускі мастак.
Жыцьцяпіс[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]
Дзіцячыя гады прайшлі ў Пружанах.
У 1973 скончыў Рэспубліканскую школу-інтэрнат па музыцы і выяўленчым мастацтве (Менск), у 1981 — Вышэйшую мастацка-прамысловую вучэльню імя Мухінай(ru) у Ленінградзе. Пасьля вучобы ажаніўся з мастачкай Верай Прохаравай і застаўся ў Ленінградзе[1].
Адзін з аснавальнікаў аб’яднаньня мастакоў-беларусаў Балтыі «Маю гонар»[2] і Беларускага грамадзка-культурнага таварыства ў Санкт-Пецярбургу[3]. Сябра Саюзу мастакоў Расеі (1991)[4].
Жыве ў Санкт-Пецярбургу. З жонкай Верай Прохаравай маюць двух дзяцей.
Творчасьць[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]
Удзельнічае ў мастацкіх выставах з 1981 року. Працуе ў тэхніцы алейнага жывапісу, габэлену і росьпісу па шоўку. Выстаўляўся ў Маскве, Санкт-Пецярбургу, Латвіі, Эстоніі, Італіі, Швайцарыі, Нідэрляндах[1].
Працы знаходзяцца ў калекцыях Дзяржаўнага мастацкага музэю Беларусі (Менск)[5], музэю кнігадрукаваньня Францішка Скарыны (Полацак), краязнаўчым музэі Наваградку, беларускім культурным цэнтры ў Сыднэі (Аўстралія), Расейскім культурным цэнтры ў Сэуле (Карэя), Вайскова-касьмічнай акадэміі імя Мажайскага(ru) ў Санкт-Пецярбургу (Расея), у прыватных зборах у ЗША, Італіі, Нідэрляндах, Расеі, Францыі.
У гонар 580-годзьдзя Пружанаў і 20-годзьдзя «Палацыку» мастак падараваў пружанскаму музэю тры свае карціны «Жанчыны Палесься. Фота пачатку XX стагодзьдзя», «Песьня» ды «Сусьвет»[6].
Крыніцы[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]
- ^ а б Тамара Тиборовская. (9 ліпеня 2014) Российский художник Иван Чернякевич представил свои работы в Бресте (рас.). Tomin.by. Праверана 12 ліпеня 2014 г.
- ^ Вячка Целеш. (20 чэрвеня 2011) Ёсьць мастакі-беларусы ў Балтыі. Латвійскае таварыства беларускай культуры «Сьвітанак». Праверана 1 жніўня 2013 г.
- ^ Александр Жабский. (12 красавіка 2006) Культура без конъюнктуры (рас.) Культуры и традиции. Портал национальных общин. Праверана 1 жніўня 2013 г.
- ^ Софья Азархи. Чернякевич Иван Михайлович. «Живопись на шелке» (рас.) Официальный сайт Выставочного Центра Санкт-Петербургского Союза Художников Праверана 1 жніўня 2013 г.
- ^ Беларускія мастакі ў сьвеце Мінулыя выставы. Нацыянальны мастацкі музэй Рэспублікі Беларусь. Праверана 1 жніўня 2013 г.
- ^ Натальля Пракаповіч. Падарунак ад мастака // Раённыя будні. — 24 ліпеня 2013. — № 57 (9602). — С. 5.
Літаратура[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]
- Натальля Пракаповіч. Падарунак ад мастака // Раённыя будні. — 24 ліпеня 2013. — № 57 (9602). — С. 5.
Вонкавыя спасылкі[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]
- Жыцьцяпіс і творчасьць (рас.)