Іван Агееў

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі
Іван Агееў
Пэрсанальная інфармацыя
Нарадзіўся 21 красавіка 2005(2005-04-21)[1] (19 гадоў)
Пазыцыя паўабаронца
Клюбная інфармацыя
Клюб Энэргетык-БДУ
Нумар 6
Клюбы
Гады Клюб Гульні (галы)¹
2022—4 Энэргетык-БДУ 25 (2)

¹ Колькасьць гульняў і галоў за прафэсійны клюб лічыцца толькі
для нацыянальнай лігі, адкарэктавана на
21 красавіка 2024.

Іва́н Андрэ́евіч Аге́еў (нар. 21 красавіка 2005 году) — беларускі футбаліст, паўабаронца клюбу «Энэргетык-БДУ».

Кар’ера[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Клюбная[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Пачынаў займацца футболам у роднай Воршы, у 2015 годзе трапіў у структуру менскага «Дынама», а праз тры гады перабраўся ў акадэмію АБФФ на базе сталічнага РДВАР. У ліпені 2022 году, па заканчэньні падрыхтоўкі ў акадэміі, перайшоў у «Энэргетык-БДУ»[2]. Дэбютаваў у найвышэйшай лізе 5 жніўня 2022 году ў матчы супраць «Віцебску» (3:0), калі выйшаў на гульнявую пляцоўку на пачатку другога тайму і пазьней быў заменены. Пасьля гуляў у асноўным за дубль клюбу.

Міжнародная[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

У кастрычніку 2021 году браў удзел у матчах зборнай Беларусі (да 17 гадоў) у кваліфікацыі да чэмпіянату Эўропы.

Крыніцы[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Вонкавыя спасылкі[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]