Эйбут

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі
Acbod
Паходжаньне
Мова(-ы) германскія
Утворанае ад Akko + Bodo
Іншыя формы
Варыянт(ы) Эйбат, Айбут, Эйпут
Зьвязаныя імёны Ботэй
Зьвязаныя артыкулы
якія пачынаюцца з «Эйбут»

Эйбут (Эйбат, Эйпут), Айбут — мужчынскае імя і вытворнае ад яго прозьвішча.

Паходжаньне[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Асноўны артыкул: Імёны ліцьвінаў

Акбод або Агібод (Acbod, Agibodus[1], Agibodio[2]) і Бутэй (Bótey[3][4]) — імёны германскага паходжаньня[5]. Іменная аснова -эйх- (-эй-) (імёны ліцьвінаў Эйгерд, Эйман, Эймунт; германскія імёны Eygerðr, Eimann, Eymunt) адпавядае аснове ег- (аг-, ек-) (утварылася ў выніку пераходу g' > j[6]) і паходзіць ад гоцкага agi 'лязо, булат, меч'[7], а аснова -бут- (-бот-) (імёны ліцьвінаў Бутвід, Бутрык, Вільбут; германскія імёны Botvid, Butariks, Willebut) — ад усходнегерманскага but- з значэньнем 'корань, камель' (гепідзкае butilo 'камель')[8] або ад асновы -буд- (-бод-)[9].

Адпаведнасьць імя Айбут германскаму імю Acbod сьцьвердзіў францускі лінгвіст-германіст Раймонд Шмітляйн, які на падставе шматгадовых дасьледаваньняў прыйшоў да высноваў пра германскае паходжаньне літоўскіх уласных імёнаў[10].

У Прусіі бытавала імя Эйбат: Eybot (1419 год)[11].

Варыянты імя ў гістарычных крыніцах: Eybut (30 студзеня 1384 году)[12]; у Кнетонскои волости люди Овняне, 30 и чотыри чоловеки куничников, на имя… а Ебута[13], Кгетолту чоловекъ Еибутъ[14] (1440—1492 гады); homines nominibus nuncupatos Eybuth (1455—1456 гады)[15]; чоловековъ Мемижское и Свирянское волости… а Богдана Оuбутовича (5 ліпеня 1507 году)[16]; людеи нашыхъ Слонимъцовъ… а Олизара Еипутовича (4 чэрвеня 1511 году)[17]; у Троцком повете… пустовщинъ… а Оибутовщины (25 красавіка 1513 году)[18]; люди… Янъ Аибутовичъ (21 траўня 1539 году)[19]; люди… Яна Еибутовича… Станислава Еибутовича (2 лютага 1553 году)[20]; Щепъ, а Павелъ Ейбутовичи… тыхъ подданыхъ Щепа а Павла Ейбутовичовъ (20 сакавіка 1585 году)[21]; земенина господарьского повету Упитского Лаврына Мацковича Чепа Ейбутовича (15 траўня 1585 году)[22]; на име Боня Яновича Ейбутовича (18 жніўня 1585 году)[23]; Paweł Eybut… Daniel Eybut (20 кастрычніка 1655 году)[24]; Aleksander Eybutowicz[25], Bartłomiej Heybut… po Malcherze Heybucie[26] (1690 год); Pater Ioannes Eybatowicz (каля 1700—1702 гадоў)[27].

Носьбіты[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Глядзіце таксама[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Крыніцы[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

  1. ^ Francovich-Onesti N. Vestigia longobarde in Italia (568—774). Lessico e antroponimia. — Roma, 1999. P. 173.
  2. ^ Felder E. Die Personennamen auf den merowingischen Münzen der Bibliothèque nationale de France. — München, 2003. S. 49, 107.
  3. ^ Pálsson H. Nafnabókin. — Bókaútgáfan á Hofi, 1991.
  4. ^ Bótey, Nordic Names
  5. ^ Förstemann E. W. Altdeutsches Namenbuch. Bd. 1: Personennamen. — Bonn, 1900. S. 19.
  6. ^ Słownik etymologiczno-motywacyjny staropolskich nazw osobowych. T. 5: Nazwy osobowe pochodzenia niemieckiego. — Kraków, 1997. S. 39.
  7. ^ Дайліда А. Пачаткі Вялікага княства Літоўскага: ад стварэння да Крэўскай уніі / Рэц. С. Тарасаў. — Менск, 2019. С. 19.
  8. ^ Дайліда А. Пачаткі Вялікага княства Літоўскага: ад стварэння да Крэўскай уніі / Рэц. С. Тарасаў. — Менск, 2019. С. 16.
  9. ^ Słownik etymologiczno-motywacyjny staropolskich nazw osobowych. T. 5: Nazwy osobowe pochodzenia niemieckiego. — Kraków, 1997. S. 21.
  10. ^ Schmittlein R. Les noms d’eau de la Lituanie (suite) // Revue internationale d’onomastique. Nr. 1, 1964. P. 17.
  11. ^ Trautmann R. Die altpreußischen Personennamen. — Göttingen, 1925. S. 27.
  12. ^ Codex epistolaris Vitoldi. — Cracoviae, 1882. S. 4.
  13. ^ Lietuvos Metrika. Knyga 3 (1440—1498). — Vilnius, 1998. P. 49.
  14. ^ Lietuvos Metrika. Knyga 3 (1440—1498). — Vilnius, 1998. P. 50.
  15. ^ Rowell S. C. Acta primae visitationis diocesis vilnensis anno domini 1522 peractae. Vilniaus Kapitulos Archyvo Liber IIb atkūrimas. — Vilnius, 2015. P. 116.
  16. ^ Lietuvos Metrika. Knyga 8 (1499—1514). — Vilnius, 1995. P. 201.
  17. ^ Литовская метрика. Т. 1. — Петербург, 1903. С. 666.
  18. ^ Lietuvos Metrika. Knyga 9 (1511—1518). — Vilnius, 2002. P. 130.
  19. ^ Lietuvos Metrika. Knyga 20 (1536—1539). — Vilnius, 2010. P. 263.
  20. ^ Метрыка Вялікага Княства Літоўскага. Кніга 35 (1551—1558 гг.). — Менск, 2020. С. 229.
  21. ^ Акты издаваемые Виленской комиссией для разбора древних актов. Т. 26. — Вильна, 1899. С. 89.
  22. ^ Акты издаваемые Виленской комиссией для разбора древних актов. Т. 26. — Вильна, 1899. С. 151.
  23. ^ Акты издаваемые Виленской комиссией для разбора древних актов. Т. 26. — Вильна, 1899. С. 34.
  24. ^ Akta zjazdów stanów Wielkiego Księstwa Litewskiego. T. 2. — Warszawa, 2009. S. 331.
  25. ^ Metryka Litewska. Rejestry podymnego Welkiego Ksiestwa. Województwo trockie 1690 r. — Warszawa, 2000. S. 54.
  26. ^ Metryka Litewska. Rejestry podymnego Welkiego Ksiestwa. Województwo trockie 1690 r. — Warszawa, 2000. S. 195.
  27. ^ Memoriale Fratrum Minorum Conventualium Vilnensium (1702—1832). — Vilnae, 2020. P. 72.
  28. ^ Testamenty mieszkańców lwowskich z drugiej połowy XVI i z XVII wieku. — Warszawa, 2017. S. 278.