Уладзімер Пырачкін

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі
Уладзімер Пырачкін
Дата нараджэньня 19 красавіка 1954 (70 гадоў)
Месца нараджэньня Лоша, Астравецкі раён, Гарадзенская вобласьць, Беларуская ССР, Савецкі Саюз
Месца вучобы Гарадзенскі дзяржаўны мэдычны інстытут (1977)
Занятак навуковец, прафэсар унівэрсытэту
Навуковая сфэра кардыялёгія
Месца працы Гарадзенскі дзяржаўны мэдычны ўнівэрсытэт
Вядомы як дасьледнік дыягностыкі магістральных артэрыяў
Навуковая ступень доктар навук (2003)
Узнагароды Выдатнік аховы здароўя Беларусі (2005)

Уладзімер Міхайлавіч Пырачкін (нар. 1954, Лоша, Астравецкі раён, Гарадзенская вобласьць, цяпер Беларусь) — беларускі кардыёляг.

Аўтар навуковых працаў пра ўльтрагукавую дыягностыку і лячэньне хваробаў сэрца і крывяносных судзінаў. Доктар мэдычных навук (2003)[2], выдатнік аховы здароўя Беларусі (2005) і прафэсар (2009)[3].

Жыцьцяпіс[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

У 1971 годзе скончыў Астравецкую сярэднюю школу і паступіў у Гарадзенскі дзяржаўны мэдычны інстытут, які скончыў у 1977 годзе паводле спэцыяльнасьці «лекарская справа». У 1978—1985 гадох працаваў у 1-й гарадзкой клінічнай лякарні Горадні. У 1985—1991 гадох займаў пасаду загадніка аддзяленьня рэанімацыі Гарадзенскага абласнога кардыялягічнага дыспансэру[3]. У 1986 годзе абараніў кандыдацкую дысэртацыю[4].

У 1991—1993 гадох выкладаў у Гарадзенскім дзяржаўным унівэрсытэце на катэдры асноваў мэдычных ведаў спачатку старэйшым выкладнікам, а затым у якасьці дацэнта. У 1993 годзе перайшоў у Гарадзенскі дзяржаўны мэдычны ўнівэрсытэт на лекавы факультэт[3], дзе працаўладкаваўся на катэдру факультэцкай тэрапіі. Спачатку працаваў асыстэнтам катэдры. У 1996 годзе заняў пасаду дацэнта, а ў 1997-м атрымаў адпаведную навуковую годнасьць. У 1999—2001 гадох праходзіў падрыхтоўку ў дактарантуры, пасьля якой у 2003 годзе абараніў доктарскую дысэртацыю пра дыягностыку магістральных артэрыяў у хворых[4].

У 2001—2020 гадох быў загаднікам 1-й катэдры ўнутраных хваробаў[3], якая да 2003 году называлася катэдрай шпітальнай тэрапіі[4].

Сям'я[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

  • Жонка — Алена Ўладзімераўна Мірончык (нар. 1951). Рэўматалягіня. Кандыдатка мэдычных навук.
  • Сын — Аляксандар Пырачкін (нар. 1979). Кардыёляг. Кандыдат мэдычных навук[5].

Крыніцы[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

  1. ^ Зьвязда (белар.)Выдавецкі дом «Звязда», 2014. — вып. 73 (27683). — С. 8. — ISSN 1990-763X
  2. ^ Даты, падзеі, людзі // Зьвязда : газэта. — 19 красавіка 2014. — № 73 (27683). — С. 8. — ISSN 1990-763x.
  3. ^ а б в г Пырачкін, Уладзімер Міхайлавіч (доктар мэдыцынскіх навук ; кардыялёгія ; нар. 1954) // Нацыянальная бібліятэка Беларусі, 2022 г. Праверана 30 верасьня 2023 г.
  4. ^ а б в Пырачкін Уладзімер Міхайлавіч (навукоўцы Астравеччыны) // Астравецкая раённая бібліятэка, 14 лютага 2017 г. Праверана 30 верасьня 2023 г.
  5. ^ Мірончыкі — Барэцы — Пырачкіны (дынастыя / сям'я) // Нацыянальная бібліятэка Беларусі, 2023 г. Праверана 30 верасьня 2023 г.