Сэрбіявоз

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі

Каардынаты: 44°48′21″ пн. ш. 20°27′30″ у. д. / 44.80583° пн. ш. 20.45833° у. д. / 44.80583; 20.45833

«Сэрбіявоз»
сэрб. “Србијавоз”
Тып акцыйнае таварыства
Заснаваная 2 ліпеня 2015 (8 гадоў таму)
Заснавальнікі Урад Сэрбіі
Уласьнікі Урад Сэрбіі
Краіна Сэрбія
Разьмяшчэньне Бялград
Адрас грамада Саўскі Вянец, вул. Нэмані, д. 6[1]
Ключавыя фігуры Крысьціна Баёвіч (старшыня), Ёван Капрывіца (рэвізор), Іван Булаіч (генэральны дырэктар)[2]
Галіна сфэра паслугаў
Паслугі чыгуначныя перавозкі падарожнікаў
Абарачэньне 9,334 млрд дынараў (87,875 млн $; 2023 г.)
Апэрацыйны прыбытак 218,5 млн дынараў (2,057 млн $; 2023 г.)
Чысты прыбытак 133,1 млн дынараў (1,253 млн $; 2023 г.)
Лік супрацоўнікаў 2087 (2024 год)[3]
Матчына кампанія Міністэрства будаўніцтва, зносін і інфраструктуры Сэрбіі[4]

«Сэрбіявоз» — дзяржаўнае чыгуначнае прадпрыемства пасажырскіх перавозак Сэрбіі, заснаванае ў ліпені 2015 году.

На 2024 год прапаноўваў картку «Срб Плюс» для чыгуначных паездак па Сэрбіі са зьніжкай 30 %. Таксама дзеці 6—14 гадоў атрымлівалі зьніжку 50 %, а малечаў да 6 гадоў вазілі задарма[5].

Рухомы склад[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

На 2024 год «Сэрбіявоз» меў:

Мінуўшчына[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

2 ліпеня 2015 году старшыня ўраду Сэрбіі Аляксандар Вучыч падпісаў Пастанову аб заснаваньні акцыйнага таварыства чыгуначных перавозак падарожнікаў, якое вылучылі са складу «Чыгункі Сэрбіі». Паводле 6-га артыкула Пастановы, галаўную сядзібу АТ «Сэрбія Воз» («Сэрбія Цягнік») разьмясьцілі ў Бялградзе па вуліцы Нэмані, д. 6. Згодна з 11-м артыкулам асноўны капітал прадпрыемства склаў 21,1 млрд дынараў (190 млн даляраў), зь якіх палову склалі грашовыя сродкі[6].

Высакахуткасны цягнік «Сокал» з электравозам «Штадлер Кіс»(en) сэрыі 410 (2022 год)

У сакавіку 2022 году высакахуткасны цягнік пачаў хадзіць па перабудаванай лініі Бялград — Нові Сад. Рух на хуткасьці 200 км/гадз дазваляў ажыцьцяўляць чыгуначнае злучэньне між гарадамі за 35 хвілінаў. Сам 2-павярховы цягнік налічваў 316 месцаў[7]. 10 лістапада 2023 году назву прадпрыемства зьмянілі на «Сэрбіявоз»[8]. За 2023 год прадпрыемства перавезла рэкордныя 7,1 млн падарожнікаў і ўпершыню стала прыбытковым. Пры гэтым 3,5 млн падарожжаў прыпала на высакахуткасны цягнік «Сокал», які злучаў Бялград і Нові Сад 60 разоў штодня[9].

Крыніцы[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

  1. ^ Зьвесткі аб працы (сэрб.) // АТ «Сэрбіявоз», 2024 г. Праверана 16 красавіка 2024 г.
  2. ^ Сход, Рэвізійная камісія і Рада кіраўнікоў (сэрб.) // АТ «Сэрбіявоз», 2024 г. Праверана 16 красавіка 2024 г.
  3. ^ а б Справаздача аб ступені ажыцьцяўленьня Праграмы прадпрымальніцтва за 2023 год (сэрб.) // АТ «Сэрбіявоз», 30 студзеня 2024 г. Праверана 16 красавіка 2024 г.
  4. ^ Асноўныя дадзеныя і дзейнасьць (сэрб.) // АТ «Сэрбіявоз», 2024 г. Праверана 16 красавіка 2024 г.
  5. ^ Прапановы (сэрб.) // АТ «Сэрбіявоз», 2024 г. Праверана 16 красавіка 2024 г.
  6. ^ Аляксандар Вучыч. Пастанова аб заснаваньні акцыйнага таварыства чыгуначных перавозак падарожнікаў (сэрб.) // АТ «Сэрбіявоз», кастрычнік 2017 г. Праверана 16 красавіка 2024 г.
  7. ^ Хуткасныя цягнікі (сэрб.) // АТ «Сэрбіявоз», 2024 г. Праверана 16 красавіка 2024 г.
  8. ^ «Сэрбія Воз» памяняў назоў на «Сэрбіявоз» (сэрб.) // АТ «Сэрбіявоз», 14 лістапада 2023 г. Праверана 16 красавіка 2024 г.
  9. ^ Аляксандра Брзак. «Сэрбівоз» перавёз звыш 7 мільёнаў падарожнікаў (сэрб.) // Навісадзкая газэта «Дзёньнік», 11 лютага 2024 г. Праверана 16 красавіка 2024 г.

Вонкавыя спасылкі[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]