Скірдзімы

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі
Скірдзімы
трансьліт. Skirdzimy
Краіна: Беларусь
Вобласьць: Гарадзенская
Раён: Смаргонскі
Сельсавет: Крэўскі
Насельніцтва: 12 чал. (2009)[1]
Часавы пас: UTC+3
Тэлефонны код: +375 1592
Паштовы індэкс: 231000
Нумарны знак: 4
Геаграфічныя каардынаты: 54°21′26″ пн. ш. 26°8′43″ у. д. / 54.35722° пн. ш. 26.14528° у. д. / 54.35722; 26.14528Каардынаты: 54°21′26″ пн. ш. 26°8′43″ у. д. / 54.35722° пн. ш. 26.14528° у. д. / 54.35722; 26.14528
Скірдзімы на мапе Беларусі ±
Скірдзімы
Скірдзімы
Скірдзімы
Скірдзімы
Скірдзімы
Скірдзімы

Скірдзі́мы[2] (таксама — Скі́рдзімы[2]) — вёска ў Смаргонскім раёне Гарадзенскай вобласьці. Уваходзіць у склад Крэўскага сельсавету. На ўсход ад вёскі праходзіць дарога М7.

Гісторыя[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Падчас Першай сусьветнай вайны ў вёсны знаходзіўся штаб 16-й ландвэрнай дывізіі. 11 лістапада 1917 году ў вёскі завітаў Вільгельм ІІ. Вайсковая дэпутацыя выстраілася на палявым пляцы паміж вёскамі Чаркасы і Скірдзімы. Пасьля кароткай прамовы да ўсіх прысутных імпэратар уручыў жалезныя крыжы асобным салдатам і афіцэрам. Потым адбыўся парад нямецкіх вайскоўцаў перад кайзэрам[3].

Насельніцтва[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

  • 2009 год — 12 чалавек[1]
  • 1999 год — 26 чалавек

Інфармацыя для турыстаў[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

За 2 км на паўночны захад ад вёскі, у лесе, паміж палявой дарогай зь вёскі і шашой на Вільню знаходзіцца курганны могільнік. 39 курганоў дыямэтрам каля 15 м, вышынёй 0,3—1,3 м. У цэнтры амаль усіх курганоў глыбокія ўпадзіны (верагодна, сьляды раскопак). Выяўлена каменная абкладка курганоў. Вядомы з канца XIX стагодзьдзя. Абсьледаваў у 1982 годзе Э. М. Зайкоўскі[4].

Крыніцы[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

  1. ^ а б Колькасьць насельніцтва Беларусі на кастрычнік 2009 году
  2. ^ а б Назвы населеных пунктаў Рэспублікі Беларусь: Гродзенская вобласць: нарматыўны даведнік / І. А. Гапоненка і інш.; пад рэд. В. П. Лемцюговай. — Мн.: Тэхналогія, 2004. — 469 с. ISBN 985-458-098-9. (pdf) С. 349—350
  3. ^ Як кайзер Вільгельм II прыязджаў на Смаргоншчыну, Новы час
  4. ^ Помнікі Крэўшчыны